Яўген Аляксандравіч Глебаў

беларускі кампазітар, дырыжор, педагог

Яўге́н Алякса́ндравіч Гле́баў (10 верасня 1929, г. Рослаўль Смаленскай вобласці, Расія — 12 студзеня 2000, Мінск) — беларускі кампазітар, кінакампазітар, дырыжор, педагог. Народны артыст БССР (1973). Народны артыст СССР (1984)[2].

Яўген Аляксандравіч Глебаў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 верасня 1929(1929-09-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 2000(2000-01-12)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Ларыса Глебава[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар, кінакампазітар, палітык, музычны педагог
Жанры опера
Выхаванцы Аляксандр Уладзіміравіч Рашчынскі і Віктар Пятровіч Помазаў
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Францыска Скарыны
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Рослаўлі. У 1947 годзе скончыў сярэднюю школу, затым Рослаўльскі тэхнікум чыгуначнага транспарту. Па заканчэнні тэхнікума працаваў аглядчыкам вагонаў у Магілёве.

З юных гадоў Яўгена Глебава прыцягвала музыка. Самастойна навучыўся граць на мандаліне, гітары, балалайцы і ўжо ў юныя гады стаў складаць розныя музычныя творы (песні, рамансы, п’есы). Падчас вучобы ў Рослаўльскім чыгуначным тэхнікуме кіраваў студэнцкім хорам і аркестрам. Працуючы ў Магілёве, завязаў сяброўства са студэнтамі Магілёўскага музычнага вучылішча (цяпер Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М. А. Рымскага-Корсакава) і стаў вывучаць асновы музыкі.

Спрабаваў паступіць у музычнае вучылішча, але дырэктар, даведаўшыся, што Глебаў не ведае нот і ніколі не сутыкаўся з музычнай граматай, адмовіў па прычыне прафнепрыдатнасці.

У 1950 годзе, па радзе І. І. Жыновіча, як удзельнік мастацкай самадзейнасці быў прыняты на падрыхтоўчае аддзяленне Беларускай кансерваторыі ў Мінску, якую скончыў у 1956 годзе па класе кампазіцыі А. В. Багатырова[2]. У 1951 годзе стварыў свой першы буйны твор — «Фантазію для фартэпіяна і сімфанічнага аркестра».

Вучыцца спачатку было вельмі цяжка, але Глебаў, дзякуючы сваёй упартасці, змог нагнаць упушчанае. Цяжэй за ўсё было навучыцца граць на фартэпіяна[3].

Праца на чыгунцы не спрыяла зграбнасці рук і пастаноўцы пальцаў. Па-другое, у інтэрнацкім пакоі жыло пяць чалавек, і кожнаму неабходна было займацца.

Глебаў папрасіў А. Багатырова, які быў на той момант не толькі педагогам Глебава, але і рэктарам кансерваторыі, займацца кожную нядзелю ў рэктарскім кабінеце, што дазволіла папоўніць прабелы і сыграць канцэрт Э. Грыга у канцы вучобы.

Таксама ў час вучобы ў Глебава былі грашовыя праблемы. Бабуля ў Рослаўлі атрымлівала маленькую пенсію, а маці — інжынер па нарміраванні працы Раіса Фёдараўна — мела невялікую зарплату. Таму дапамогі ад родных не было. Аднойчы Глебаў падчас заняткаў ад голаду страціў прытомнасць, пасля чаго Багатыроў прызначыў яго інспектарам кансерваторскага хору, што дазволіла мець невялікі заробак.

Скончыў на «выдатна» першыя два курсы. На трэцім курсе пачаў атрымліваць сталінскую стыпендыю. Гэта былі яго першыя вялікія грошы[3].

З першай стыпендыі, упершыню трымаючы ў руках многа грошай, (ён) пайшоў у кафэ «Адпачынак», якое на той час знаходзілася ў Мінску насупраць кінатэатра «Перамога», заказаў усе, што хацелася, але ні да адной стравы дакрануцца так і не змог. Нічога не з’еўшы, ціха разлічыўся і выйшаў.

З 1953 па 1963 год Глебаў выкладаў тэарэтычныя дысцыпліны ў Мінскім музычным вучылішчы (цяпер Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі), сумяшчаючы педагагічную і творчую дзейнасць з працай загадчыка музычнай часткай і дырыжора аркестра ў Мінскім тэатры юнага гледача[2]. Працаваў у якасці кіраўніка эстрадна-сімфанічнага аркестра Дзяржтэлерадыё БССР, а таксама музычным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм».

Творчасць Глебава ахоплівае шырокае кола жанраў, але найбольш вядомыя яго сімфанічныя сачыненні і балеты. Стыль кампазітара знаходзіцца пад уплывам Д. Д. Шастаковіча і збольшага ранняга І. Ф. Стравінскага. Яго творы адрозніваюцца добрым поліфанічныя пісьмом, тэматычным развіццём, арыгінальнай аркестроўкі. Опера Глебава «Майстар і Маргарыта» лічыцца класікай беларускай музычнай літаратуры.

З 1955 года — член, з 1966 — намеснік старшыні праўлення Саюза кампазітараў Беларускай ССР. Член рэвізійнай камісіі Саюза кампазітараў СССР.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1966). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970). Народны артыст Беларусі (1973). Народны артыст СССР (1984). Прафесар (1984).

З 1971 года вёў клас кампазіцыі ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1978 — дацэнт, з 1984 — прафесар)[2]. Яго ўгаварыў заняцца педагагічнай дзейнасцю першы сакратар ЦК КП Беларусі Пётр Міронавіч Машэраў. Спачатку Яўген Глебаў не хацеў, паколькі гэта займала даволі шмат часу, але Машэраў змог яго схіліць на свой бок, сказаўшы: «А Вы не адмаўляйцеся. Вы падумайце, што можаце рыхтаваць калектыў аднадумцаў»[4].

За ўсе гады ў кансерваторыі Яўген Глебаў падрыхтаваў больш за 40 вучняў. Вядомыя яго вучні — Леанід Захлеўны, Ядвіга Паплаўская, Васіль Раінчык, Эдуард Ханок, Вячаслаў Кузняцоў, Уладзімір Кандрусевіч, Дзмітрый Даўгалёў.

З успамінаў пра Глебава як пра педагога[4]:

Да ўсіх ён адносіўся аднолькава, нікога не вылучаў, але яму было вельмі прыемна, калі чалавек стараўся набываць веды, сур’ёзна ставіўся да абранай працы.

З 1977 года — член КПСС. Па ўспамінах Васіля Быкава, Глебаў, у сувязі з нацягнутымі адносінамі з уладай, уступаць у партыю не імкнуўся і доўга супраціўляўся, але потым усё ж падаў заяву. Як пісаў Быкаў у сваіх мемуарах, Глебаў на парткамісіі не змог нават адказаць на пытанне, у якім годзе была Кастрычніцкая рэвалюцыя[5].

Член праўлення Саюза савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі.

Акадэмік Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры з 1994 а.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР з 1980[2].

З 1996 года моцна хварэў. Перанёс інсульт. У апошні год свайго жыцця аслеп. Два разы ішоў на аперацыю. Жонка вазіла яго ў Польшчу, але безвынікова.

Памёр 12 студзеня 2000 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках.

Сям’я

правіць

Па матчынай лініі Я. Глебаў паходзіў з княскага роду Сокал-Чарнілоўскіх. Прозвішча была страчана, паколькі ішло па матчынай лініі. Гэта дапамагло перажыць сталінскія рэпрэсіі. Па бацькоўскай лініі Глебаў з сям’і святароў. Бацька ў музыцы быў адораным чалавекам: умеў іграць на вялікай колькасці інструментаў, меў добры слых. Калі Яўген Глебаў быў яшчэ дзіцем, бацька пакінуў сям’ю. Спрабаваў вярнуцца, але маці Яўгена Глебава адмовілася прыняць яго назад. Таму Яўгена выхоўвалі бабуля, былая князёўна Клаўдзія Сцяпанаўна, і маці Раіса Фёдараўна. Усе яго родныя былі чыгуначнікамі. Маці была інжынерам па нарміраванні працы на Рослаўльскім вагона-рамонтным заводзе. Дзядзька, Фёдар Фёдаравіч — галоўным механікам гэтага завода, дзед, Фёдар Сцяпанавіч, быў машыністам лакаматыва.

Творчасць

правіць

Сачыненні кампазітара валодаюць вялікай сілай эмацыйнага ўздзеяння дзякуючы яркасці і інтанацыйнаму багаццю тэматызму, яго змястоўнаму, напружаннаму развіццю, якія заснаваны на шырокім выкарыстанні разнастайных сродкаў музычнай выразнасці, скончанасці формы[2].

Асноўныя творы: оперы «Твая вясна», «Майстар і Маргарыта», аперэты «Прытча пра наследнікаў», «Мільянерка», музычная камедыя «Калізей», балеты «Мара», «Выбранніца», «Альпійская балада», «Ціль Уленшпігель», «Курган», «Маленькі прынц», 10 араторый, 6 сімфоній, фантазія для віяланчэлі з аркестрам, для скрыпкі з аркестрам, канцэрт для аркестра, творы для эстраднага і духавога аркестраў, Канцэрціна для цымбалаў і народнага аркестра, «Палеская сюіта», п’есы для розных інструментаў, рамансы, песні, музыка для 32-х кінафільмаў і 40 тэатральных спектакляў.

Кампазітарская фільмаграфія

правіць
  1. 1960 — Першыя выпрабаванні
  2. 1962 — Маленькія летуценнікі (кінаальманах) (навелы «Памылка», «Юлькін дзень»)
  3. 1962 — Мост (караткаметражны)
  4. 1963 — Трэцяя ракета
  5. 1964 — Песня і вяла, і грэла (тэлефільм)
  6. 1965 — Любімая  (руск.)
  7. 1966 — Саша-Сашанька  (руск.)
  8. 1966 — Я родам з дзяцінства
  9. 1966 — Астатнія сямнаццаць (дакументальны)
  10. 1967 — Запомнім гэты дзень
  11. 1968 — Страказіныя крылы (кароткаметражны)
  12. 1968 — Пакараны ў 41-м (дакументальны)
  13. 1969 — Чырвоны агітатар Трафім Глушкоў
  14. 1969 — Родам адсюль (кароткаметражны)
  15. 1971 — Вясенняя казка  (руск.)
  16. 1972 — Пасля кірмашу
  17. 1974 — Апошняе лета дзяцінства  (руск.)
  18. 1976 — Вянок санетаў
  19. 1977 — Тры вясёлыя смены  (руск.)
  20. 1978 — Дудка-весялушка  (руск.) (анімацыйны)
  21. 1978 — Леташняя кадрыль  (руск.)
  22. 1979 — Дзікае паляванне караля Стаха
  23. 1979 — Звон адыходзячага лета
  24. 1980 — Амністыя
  25. 1980 — Несцерка  (руск.) (анімацыйны)
  26. 1982 — Куды знік месяц?  (руск.) (анімацыйны)
  27. 1982 — Асабістыя рахункі
  28. 1983 — Дзед і жураўль  (руск.) (анімацыйны)
  29. 1983 — А таксама цырк (документальный)
  30. 1984 — Агледзіны (кароткаметражны)
  31. 1985 — Цётка Маруся
  32. 1986 — І мы перавернем Расію!.. Ульянаў (дакументальны)
  33. 1987 — Спадчыннікі Макара Маркаўца (дакументальны)
  34. 1987 — Ладдзя Роспачы (анімацыйны)
  35. 1991 — Хэпі энд (раманс «Начны дыліжанс» на вершы Уладзіміра Арлова)
  36. 2000 — Армія выратавання  (руск.).

Узнагароды і званні

правіць

Памяць

правіць
  • Пра Яўгена Глебава, пачынаючы з 1952 года, было напісана мноства кніг і артыкулаў. Адна з першых прац пра Глебава — артыкул, апублікаваны ў газеце «Навіны дня». Затым, у 1959 годзе, выйшла невялікая кніжка пра кампазітара музыказнаўцы Лідзіі Мухарынскай.
  • Музычная школа № 10 у Мінску носіць імя Яўгена Глебава
  • Я. Глебаву прысвечаны дакументальныя фільмы «Партрэт» (1978, рэж. С. Лук’янчык), т/ф БТ «Фантазіі на тэму…» (1981), «Яўген Глебаў. Васемнаццаць гадоў праз» (1995, рэж. С. Лук’янчык), «Урыўкі з ненапісанай» (1999, рэж. абодвух — У. Арлоў), в/ф «Майстар» (2001, рэж. М. Жданоўскі)[8]
  • 26 кастрычніка 2009 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся канцэрт, прысвечаны Яўгену Глебаву. Асноўнай часткай праграмы былі 8 твораў у выкананні аркестра[9].
  • 20 лістапада 2009 года ў канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіўся юбілейны вечар, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Яўгена Глебава. У вечарыне прынялі ўдзел народныя артысты Беларусі М. Казінец, І. Алоўнікаў, Н. Руднева, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кампазітар В. Кузняцоў, канцэртны аркестр «Няміга» (дырыжор — А. Сасноўскі), лаўрэат міжнароднага конкурсу квартэт «Рыўера» і інш. Рэжысёр — дацэнт Л. Мурашка. Вядучая — І. Карпук.
  • Імем Яўгена Глебава названа вуліца ў Мінску[10].

Бібліяграфія

правіць
  • Музыкой освещать жизнь // Вечерний Минск. — 1973.
  • Музыка, музыка, музыка… // Вечерний Минск. — 1975.
  • Готовить себя к открытиям // Вечерний Минск. — 1976.
  • Прэм’ера ў Хельсінкі // Голас Радзімы. — 1977.
  • Мовай музыкі // Мінская праўда. — 1980.
  • Эта нелегкая серьёзная музыка // Вечерний Минск. — 1981.
  • Галоўная падзея // Літаратура і мастацтва. — 1981.
  • Мелодыі мяне перапаўняюць… // Магілёўская праўда. — 1982.
  • Дарогамі «Маленькага прынца» // Звязда. — 1982.
  • Адказваць за жыцце на зямлі // Голас Радзімы. — 1982.
  • Тут музыка бярэ ўзлёт // Мастацтва Беларусі. — 1983.
  • Музыка, святая, как хлеб // Железнодорожник Белоруссии. — 1983.
  • Отвечать за жизнь на земле // Голос Родины. — 1983.
  • Аддаваць усе намаганні // Літаратура і мастацтва. — 1985.
  • Прощаясь с сочинением // Советская культура. — 1987.
  • Спроба быць шчаслівым // Літаратура і мастацтва. — 1988.
  • «У каждого человека своё понятие о счастье» // Республика. — 1993.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Âŭgen Alâksandravìč Glebaŭ // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. а б в г д е Глебов Евгений Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 150. — 737 с.
  3. а б Падліпская З. Святло праўды Яўгена Глебава: Інтэрв'ю з Ларысай Глебавай // Роднае слова : часопіс. — Минск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2009. — № 9. — С. 92.
  4. а б Падліпская З. Святло праўды Яўгена Глебава: Інтэрв'ю з Ларысай Глебавай // Роднае слова : часопіс. — Минск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2009. — № 9. — С. 96.
  5. Быков В. Долгая дорога домой. — М.: АСТ; Мн.: Харвест, 2005. — С. 316—317.
  6. ГЛЕБОВ в энциклопедии музыки (руск.)
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 24 декабря 1999 года № 765 «О награждении Е. А. Глебова орденом Франциска Скорины» Архівавана 11 сакавіка 2014. (Собрание декретов, указов Президента и Постановлений Правительства Республики Беларусь, 1999 г., № 36, 1068).
  8. Глебов Архівавана 11 сакавіка 2014. (руск.)
  9. Музыка Евгения Глебова прозвучат в Минске в исполнении оркестра Михаила Финберга(недаступная спасылка). www.zn.by. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 5 красавіка 2010.
  10. В Минске трем новым улицам присвоены наименования Архівавана 16 снежня 2017.

Літаратура

правіць
  • Ауэрбах Л. Белорусские композиторы: Е. Глебов, С. Кортес, Д. Смольский, И. Лученок. — Москва: Советский композитор, 1978.
  • Мухаринская Л. С. Евгений Глебов. — Москва: Советский композитор, 1959.
  • Немцова, С. Н. «Мастер и Маргарита» Е. Глебова: к вопросу жанровой специ­фики / С. Н. Немцова // Музычная культура Беларусі: Гістарычны шлях. Кантакты. Матэрыялы Х навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай (1906—1987) / Склад. Назіна І. Дз. — Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2002. — С. 85—89.
  • Немцова, С. Н.«Мастер и Маргарита» Е. Глебова: к проблеме межжанровых взаимодействий / С. Н. Немцова // Личность и музыка: Материалы 3-й Международной научно-практической конференции. — Минск: Адукацыя і выхаванне, 2002. — С. 304—308.
  • Нямцова, С. М. Яўген Глебаў: Штрыхі да біяграфіі / С. М. Нямцова // Роднае слова. — 2004. — № 5. — С. 63—64.
  • Нямцова, С. М. Тэатральная творчасць Яўгена Глебава: Балет «Выбранніца» / С. М. Нямцова // Роднае слова. — 2004. — № 7. — С. 83—85.
  • Нямцова, С. М. Тэатральная творчасць Яўгена Глебава: Балет «Маленькі прынц» / С. М. Нямцова // Роднае слова. — 2004. — № 9. — С. 81—83.
  • Нямцова, С. М. Тэатральная творчасць Яўгена Глебава: Опера «Майстар і Маргарыта» / С. М. Нямцова // Роднае слова. — 2005. — № 11. — С. 87—90.
  • Нямцова, С. М. Тэатральная творчасць Яўгена Глебава: Балет «Тыль Уленшпігель»/ С. М. Нямцова // Роднае слова. — 2005. — № 3. — С. 85—88.
  • Немцова, С. Н. Театраль­ность как категория ху­дожественного мышле­ния Е. Глебова / С. Н. Немцова // Весці Беларускай дзяржаўнай музыкі. — 2005. — № 7. — С. 9—15.
  • Немцова, С. Н. Музыка «третьего пласта» в му­зыкально-театральных жанрах Е. Глебова / С. Н. Немцова // Жан­рово-стилевые процессы в музыкальном искус­стве XVIII—XX веков: научн. тр. Белорусской государственной акаде­мии музыки / сост.: Т. А. Щербакова. — Минск: УО «Белорус­ская государственная академия музыки», 2006. — Вып. 13. — Серия 6: Во­просы современного му­зыкознания в исследова­ниях молодых учёных. — С. 103—115.
  • Немцова, С. Н. Музы­кальный театр Е. Гле­бова в свете проблем межжанровых взаимо­действий: автореферат диссертации … канди­дата искусствоведения: 17.00.02 / Немцова С. Н.; Белорусская государст­венная академия му­зыки. — Минск, 2007. — 20 с.
  • Немцова, С. Н. Музыкальный театр Е. Глебова: к проблеме художественной индивидуальности / С. Н. Немцова // Пытанні музычнай культуры Беларусі і свету ў сучасных даследваннях: навук.пр./ Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі; склад. Т. Л. Бярковіч. — Мінск, 2007. — Вып. 15. Серыя 1: Беларуская музычная культура. — С. 61—69.
  • Немцова С. Н. Семантическое поле музыкально-театральных сочинений Е.Глебова // Беларуская музыка ў люстэрку навуковых даследаванняў: матэрыялы навуковай канферэнцыі «Шэсць стагоддзяў беларускай музыкі» (Нясвіж, 16 мая 2008 г.). — Нясвіж: МАУП «Нясвіжская узбуйненная друкарня імя С. Буднага», 2008. — С. 95—105.
  • Немцова, С. Н. Формирование художественной индивидуальности Е. Глебова / С. Н. Немцова // Музычная культура Беларусі: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы навуковай канферэнцыі, г. Мір, 31 мая 2008 года / [складальнік В. У. Дадзіёмава] ― [Б. м, друк] 2008. ― С. 106―115.
  • Немцова, С. Н. Христианский мифокод в музыкально-театральном творчестве Е.Глебова / С. Н. Немцова // V-e Свято-Михайловские чтения. Материалы международной конференции «Православие и современность». — Минск, 2008. — С. 25—35.
  • Немцова, С. Н. Концепт Зло в творчестве Е. Глебова / С. Н. Немцова // Музычная культура Беларусі на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў: матэрыялы навуковай канферэнцыі (Нясвіж, 15 мая 2009 г.). — Мінск, 2009. — С. 133—140.
  • Немцова, С. Н. Поэтиче­ские константы балет­ных сочинений Е. Глебова / С. Н. Немцова // Музычная культура Беларусі: знаходкі і адкрыцці: матэрыялы Мірскіх навуковых чытанняў (Мір, 30 мая 2009 г.). — Мір, 2009. — С. 81—88
  • Немцова, С. Н. Общность драматургических принципов балетного и симфонических жанров в творчестве Е. Глебова / С. Н. Немцова // Музычныя скарбы беларускай зямлі: да 15-годдзя музычна-гістарычнага праекта Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі. — Нясвіж, 2010. — С. 138—144.
  • Немцова, С. Н. Духовно-нравственный императив балетов Е. А. Глебова в профессиональной подготовке учителя музыки / С. Н. Немцова // Совершенствование эстетического образования в XXI веке: материалы Международного научно-практического семинара, г. Минск, 22 декабря 2010 г. / [редколлегия: Т. С. Богданова (ответственный редактор) и др.] ― С. 82—85.
  • Немцова, С. Н. Штрихи к портрету/ С. Н. Немцова // Евгений Глебов. Судьбы серебряные струны: Воспоминания, интервью, посвящения, эссе. — Мн.: «Мастацкая літаратура», 2010. — C. 153—159.
  • Немцова, С. Н. Семантические константы музыкально-театральных сочинений Е. Глебова / С. Н. Немцова // Мова і культура: навуковий журнал. — К.: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2010. — Вип. 13 — Т. IV (140). — C. 42—49.
  • Немцова-Амбарян, С. Н. «Мастер и Маргарита» М.Булгакова и особенности либретто одноименной оперы Е. А. Глебова / С. Н. Немцова-Амбарян //Мова і культура: навуковий журнал. — К.: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2011. — Вип. 14. — Т. VII (153) — C. 294—300.
  • Немцова-Амбарян, С. Н. Музыкальный гипертекст сквозь призму художественной индивидуальности (на примере композиторского творчества Е. А. Глебова) / С. Н. Немцова-Амбарян // Жанры и типы текста в научном и медийном дискурсе: межвуз. сб. науч. тр. — Вып. 10. — Орёл: ОГИИК, 2012. — С. 206—214.
  • Немцова-Амбарян С. Н. Преломление образов-символов поэзии Я. Купалы в музыкально-театральном творчестве Е. Глебова / С. Н. Немцова-Амбарян // Мова і культура:навуковий журнал. — К.: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2012. — Вип. 15 — Т. III (157) — C. 350—356.
  • Немцова-Амбарян С. Н. Творчество Е. А. Глебова в зеркале отечественного музыкознания // С. Н. Немцова-Амбарян // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — Вып. 22. — 2013.
  •  Немцова-Амбарян, С. Н. «Фламандская библия» Ш. де Костера — Е. Глебова — В. Елизарьева / С. Н. Немцова-Амбарян // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — Вып. 25. — 2014. — С. 67—72.
  • Немцова-Амабарян, С. Н. «Новый синтез» в музыкальном театре XX века: теоретический аспект / С. Н. Немцова-Амбарян // Музыка в синтезе искусств / сост. Э. А. Олейникова; Научные труды Белорусской государственной академии музыки. — Вып. 33. Серия 2: Вопросы истории музыки. — Минск: УО «Белорусская государственная академия музыки», 2014. — С. 15—26.
  • Ганул, Н., Немцова-Амбарян, С. «Новый синтез» в музыкальном театре Беларуси (на примере творчества Е. Глебова и С. Кортеса) / Н. Ганул, С. Немцова-Амбарян // Проблемы синтеза искусств в современной музыкальной культуре / Ред. А. В. Крылова. — Ростов н/Д: Издательство РГК им. С. В. Рахманинова, 2016. — С. 118—142.
  • Немцова-Амбарян, С. Н. Поэтика Янки Купалы в музыкальном театре Е. Глебова / С. Н. Немцова-Амбарян // Музыкальный театр в пространстве европейской культуры / сост. Э. А. Олейникова; Научные труды Белорусской государственной академии музыки. — Вып. 40. Серия 2: Вопросы истории музыки. — Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2017. — С. 77—84.
  • Немцова-Амбарян, С. Н. Сюжетные константы балетных опусов Е. А. Глебова / С. Н. Немцова-Амбарян // Белорусский балет в мировом культурном пространстве / сост. С. И. Улановская; Научные труды Белорусской государственной академии музыки. — Вып. 45. — Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2018. — С. 54-62.
  • Ганул, Н., Аладова, Р., Немцова-Амбарян, С. О научном издании оперного клавира (на материале рукописей оперы Е. А. Глебова «Мастер и Маргарита» и оперной дилогии С. А. Кортеса «Юбилей» — «Медведь») / Н. Ганул, Р. Аладова, С. Немцова-Амбарян // Весці беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2018. — № 33. — С. 23—27.
  • Немцовой-Амбарян, С. Н. Опера «Мастер и Маргарита» Е. Глебова в текстологическом аспекте / С. Н. Немцова-Амбарян // Весці БДАМ: Навукова-тэарэтычны часопіс. ­- Мінск: БДАМ, 2019. — № 34. — С. 129—137.
  • Нямцова-Амбаран, С. М. Яўген Аляксандравіч Глебаў / С. М. Нямцова-Амбаран // Творчы праект «Музычная спадчына Радзімы: да 90-годдзя з дня нараджэння Народнага артыста СССР і БССР, прафесара Я. А. Глебава і Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь»: буклет. — Мінск: УО «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2019. — С. 7-8.
  • Журавлёв Д. Н. Союз композиторов БССР. Краткий биобиблиографический справочник. — Минск: Беларусь, 1978.
  • Мдзівані Т. Г., Сергіенка Р. І. Беларускія кампазітары. — Мінск: Беларусь, 1997.
  • Падліпская З. Святло праўды Яўгена Глебава: Інтэрв’ю з Ларысай Глебавай // Роднае слова : журнал. — Минск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2009. — № 9.
  • Ягорава В. «Як я доўга цябе чакаў…» // Культура : газета. — Минск: Культура і мастацтва, 2008. — № 42.
  • Ракава А. Я. Яугеній Глебаў: Старонкі творчасці. — Мінск, 1971.
  • Евгений Глебов. Судьбы серебряные струны: Воспоминания, интервью, посвящения, эссе. Сост. Л. В. Глебовой. Минск: Мастацкая літаратура, 2010. — 351 с. — 1000 экз. — ISBN 978-985-02-1152-1

Спасылкі

правіць