Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская
Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская (нар. 1 мая 1949, в. Далідавічы, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі кампазітар, эстрадная спявачка. Заслужаны артыст Беларусі (1991). Народны артыст Беларусі (2006).
Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская | |
| |
Род дзейнасці: | спявачка, кампазітар |
---|---|
Дата нараджэння: | 1 мая 1949[1] (70 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Альма-матар: | |
Узнагароды і прэміі: | |
Сайт: | верасы.рф |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася 1 мая 1949 года ў в. Далідавічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Бацька — Канстанцін Паплаўскі. Скончыла Беларускую кансерваторыю па класах фартэпіяна (1972) і кампазіцыі (1988). З 1971 года — артыстка ВІА «Верасы», з 1987 года — салістка-вакалістка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. Стваральнік і кіраўнік (разам з мужам Аляксандрам Ціхановічам) першага ў Беларусі Тэатра песні (1988) і творчай студыі пры ім. Выступае (з Ціхановічам) у складзе эстрадна-вакальнага дуэта. Аўтар кантаты «Сын зямлі», сімфанічнай паэмы, цыкла прэлюдый, санаты, дзіцячых п'ес для фартэпіяна, хароў, рамансаў, эстрадных песень, шматлікіх апрацовак і аранжыровак беларускага песеннага фальклору.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2006 года № 185 за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый Ядвізе Паплаўскай і яе мужу Аляксандру Ціхановічу прысвоены званні «Народны артыст Беларусі».
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 66. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.