Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская
Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская (нар. 25 красавіка 1949, дэ-юрэ 1 мая, в. Далідавічы, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі кампазітар, эстрадная спявачка. Заслужаны артыст Беларусі (1991). Народны артыст Беларусі (2006).
Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская | |
---|---|
Род дзейнасці | спявачка, кампазітарка |
Дата нараджэння | 25 красавіка 1949[1] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 25 красавіка 1949 года ў в. Далідавічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Бацька — Канстанцін Паплаўскі. Скончыла Беларускую кансерваторыю па класах фартэпіяна (1972) і кампазіцыі (1988). З 1971 года — артыстка ВІА «Верасы», з 1987 года — салістка-вакалістка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. Стваральнік і кіраўнік (разам з мужам Аляксандрам Ціхановічам) першага ў Беларусі Тэатра песні (1988) і творчай студыі пры ім. Выступае (з Ціхановічам) у складзе эстрадна-вакальнага дуэта[3]. Аўтар кантаты «Сын зямлі», сімфанічнай паэмы, цыкла прэлюдый, санаты, дзіцячых п'ес для фартэпіяна, хароў, рамансаў, эстрадных песень, шматлікіх апрацовак і аранжыровак беларускага песеннага фальклору.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2006 года № 185 за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый Ядвізе Паплаўскай і яе мужу Аляксандру Ціхановічу прысвоены званні «Народны артыст Беларусі».
Зноскі
- ↑ https://zviazda.by/be/news/20190501/1556700889-yadviga-paplauskaya-syonnya-svyatkue-70-goddze
- ↑ https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.12.djvu/66_996x9999.jpeg
- ↑ Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 66. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.