Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

(Пасля перасылкі з Беларуская кансерваторыя)

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі — вышэйшая музычна-педагагічная навучальная ўстанова і навуковы цэнтр музыказнаўства, фалькларыстыкі, эстэтыкі, музычнай педагогікі ў г. Мінску. Заснавана ў 1932 годзе, да 1992 г. — Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага.

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
(БДАМ)
Выява лагатыпа
Будынак кансерваторыі
Будынак кансерваторыі
Заснаваны 1932
Рэктар Алена Куракіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск вул. Інтэрнацыянальная, 30
Юрыдычны адрас 220116, Рэспубліка Беларусь, Мінск
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў
Сайт bgam.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2000 годзе Беларускай Акадэміі музыкі быў прысвоены статус вядучага ВНУ нацыянальнай сістэмы адукацыі ў вобласці музычнага мастацтва.

Будынак Правіць

 
Корпус на рагу вуліц Чычэрына і Камуністычнай

Будынак акадэміі музыкі ўзведзены ў 1958 годзе з цэглы па праеце архітэктара Рамана Гегарта. Чатырохпавярховы, складанай канфігурацыі ў плане, сіметрычны аб’ём. Галоўны фасад з парадным уваходам вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Бакавыя крылы Г-падобныя ў плане. Аконныя праёмы прамавугольныя і арачныя. Сцяна паміж 2-м і 3-м паверхамі падзелена карнізам на 2 ярусы, якія апрацаваны пілястрамі, завершаны антаблементам. Ніжні ярус дэкарыраваны рустам. У цэнтры будынка на галоўнай восі — парадны вестыбюль, фае і канцэртная зала на 800 месцаў, у бакавых крылах размешчаны класы, аўдыторыі, кабінеты. У архітэктуры будынка выкарыстаны элементы класіцызму[1].

Структура ВНУ Правіць

 
Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

У склад Акадэміі ўваходзяць:

З 1990 па 2021 існаваў Магілёўскі філіял.

Рэктары Правіць

Выбітныя выпускнікі Правіць

Выбітныя выкладчыкі Правіць

Мастацкія калектывы Акадэміі Правіць

  • сімфанічны аркестр
  • сімфанічны аркестр опернай студыі
  • аркестр духавых інструментаў
  • камерны аркестр «Gradus ad Parnassum»
  • аркестр рускіх народных інструментаў
  • аркестр беларускіх народных інструментаў
  • аркестр баянаў і акардэонаў
  • студэнцкі хор
  • ансамбль духавых інструментаў «Інтрада»
  • ансамбль флейцістаў
  • ансамбль цымбалістаў «Лілея»

Міжнародныя сувязі Правіць

Супрацоўніцтва з міжнародных арганізацыямі Правіць

  • Міжнародная рада па музычнай адукацыі
  • Еўрапейская асацыяцыя кансерваторый, акадэмій і вышэйшых школ музыкі
  • Еўрапейская арганізацыя фартэпіянных педагогаў
  • Сусветная асацыяцыя цымбалістаў

Некаторыя з міжнародных партнёраў Правіць

Міжнародныя конкурсы, якія арганізуюцца Акадэміяй Правіць

  • Конкурс піяністаў, выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча
  • Конкурс струнных смычковых інструментаў імя М. Ельскага і інш.

Зноскі

Спасылкі Правіць