Людміла Якаўлеўна Колас
Людміла Якаўлеўна Колас (укр.: Людмила Яківна Колос) — беларуская оперная спявачка (сапрана), прафесар. Заслужаная артыстка БССР (1983). З 2006 года загадчыца кафедры спеваў БДАМ.
Людміла Якаўлеўна Колас | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 мая 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка, музычны педагог |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 15 мая 1950 ў Чарнаўцах. Бацька — беларус (з Магілёўскай вобласці), маці — украінка[1].
У 1970 годзе скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча. Затым з адзнакай скончыла Кіеўскую кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага (клас народнай артысткі СССР Л. І. Чаўдар). З 1976 году — вядучая салістка Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР, дзе выконвала вядучыя оперныя партыі, праспявала больш за 600 спектакляў, з іх — 16 оперных прэм’ер. У 1984—1985 гадах стажыравалася ў цэнтры Удасканаленні оперных спевакоў у тэатры «Ла-Скала» (творчы кіраўнік Джульета Сіміяната). Працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 1986 года. Член журы шматлікіх міжнародных конкурсаў. Стаж педагагічнай працы — 20 гадоў, агульны творчы стаж — 30 гадоў. З 2006 года загадчыца кафедры спеваў.
Навуковыя працы
правіць- 1999 — праграма для музычных ВНУ;
- 2000 — Зборнік «Старадаўнія арыі італьянскіх кампазітараў для сапрана» I частка;
- 2000 — Міжнародная канферэнцыя на тэму: «Вакальнае мастацтва як форма мастацкага выхавання грамадства. Праламленне гістарычнага вопыту на сучасным этапе»;
- 2001 года — выпусціла два дыска з твораў оперны класікі з сімфанічнымі аркестрамі Усесаюзнага радыё і тэлебачання (кіраўнік М. Шастаковіч), з аркестрам рускіх народных інструментаў (дырыжоры Н. Някрасаў, М. Казінец), аркестр тэатра оперы і балета (дырыжоры Я. Вашчак і Н. Праватораў);
Зноскі
- ↑ Людмила Колас: Считаю, что красота тембра голоса зависит от интеллекта Архівавана 13 лістапада 2016. КРУГОЗОР. Партал:Тут.бай
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).