Чарнаўцы

горад ва Украіне

Чарнаўцы (укр.: Чернівці) — горад на поўдні заходняй часткі Украіны, на рацэ Прут. Адміністрацыйны цэнтр Чарнавіцкай вобласці. Плошча 153 км². Насельніцтва 251 500 чал. (2009). Знаходзяцца за 408 км на паўднёвы захад ад Кіева, за 40 км ад украінска-румынскай граніцы. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.

Горад
Чарнаўцы
укр.: Чернівці
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Вечірнє місто.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Унутранае дзяленне
3 раёна
Мэр
Першае згадванне
Плошча
  • 153 км²
Вышыня цэнтра
248 ± 1 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
0372(2)
Паштовыя індэксы
58000–58033
КААТУУ
7310100000
Афіцыйны сайт
city.cv.ua(укр.)
chernivtsy.eu(укр.)
Чарнаўцы на карце Украіны ±
Чарнаўцы (Украіна)
Чарнаўцы
Чарнаўцы (Чарнавіцкая вобласць)
Чарнаўцы

Чарнаўцы — палітычны, культурны і рэлігійны цэнтр Букавіны.

Этымалогія назвыПравіць

Назва горада пайшла ад фартыфікацыі, якая ў «Спісе гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх» згадваецца як Чэрн на Пруце.

ГісторыяПравіць

  • XII: узнікненне Чарнаўцоў згодна з археалагічнымі звесткамі.
  • XIV: у складзе Малдовы, памежнае паселішча.
  • 1408: першы ўспамін пра Чарнаўцы ў грамаце малдаўскага гаспадара Аляксандра Добрага ў сувязі з мытнай дамовай, якую ён склаў з Львоўскімі купцамі.
  • 1488: цэнтр павету, атрымалі Магдэбургскае права.
  • XVXVIII стст.: горада неаднаразова цярпела ад ваенных канфліктаў, у выніку чаго прыйшло ў заняпад.
  • 1538: апынуліся пад уладай Турцыі.
  • 1775: перайшлі да Аўстрыі, цэнтр ваеннай адміністрацыі Букавіны.
  • 1786: цэнтр вобласці ў складзе Галічыны.
  • 1849: цэнтр аўтаномнага края Букавіна.
  • 1866: адкрыццё чыгункі Чарнаўцы — Львоў.
  • 1875: заснаванне Чарнавіцкага ўніверсітэта.
  • 1873: рэзідэнцыя Букавінскіх мітрапалітаў.
  • 3 лістапада 1918: згодна з рашэннем народнага веча Чарнаўцы далучыліся да Украіны.
  • 11 лістапада 1918: горада заняла румынскае войска, з 28 лістапада — у складзе Румыніі.
  • 1940: СССР анексаваў Чарнаўцы разам з паўночнай Букавінаю, у складзе УССР.
  • 6 ліпеня 1941 1941 — 29 сакавіка 1944: знаходзіліся пад нямецка-румынскай акупацыяй.

НасельніцтваПравіць

  • 1890 год — 54,2 чал., з іх немцаў і яўрэяў — 27 192 чал. (51,3 %), украінцаў — 10 384 чал. (19,6 %), румынаў — 7624 чал. (14,4 %), палякаў, мадз'яраў і інш. — 7808 чал. (14,7 %).[2]
  • 1939 год — 106 тыс. чал.
  • 1959 год — 152 тыс. чал.
  • 1970 год — 187 тыс. чал.
  • 1977 год — 214 тыс. чал.[3]
  • 1991 год — 259 тыс. чал.[4]
  • 2001 год — 240,6 тыс. чал., з іх украінцаў — 79,9 %, рускіх — 11,3 %, беларусаў — 0,4 %, палякаў — 0,6 %, малдаванаў — 1,6 %, румынаў — 4,5 %.[5]

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы лёгкай, машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, харчовай, хімічнай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

АсветаПравіць

СлавутасціПравіць

 
Тэатральная плошча

ГалерэяПравіць

Гарады-пабрацімыПравіць

Выдомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2021 рокуКиїв: Державна служба статистики України.
  2. Грігорий Купчанко. Буковина и еи русски жители. — Видень, 1895. — С. 15.
  3. Черновцы // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. Чернавцы // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  5. Дністрянський М. С. Етнополітична географія України. — Львів: Літопис, 2006. С. 477.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць