Прут (укр.: Прут, рум.: Prut) — рака ва Украіне, Малдове і Румыніі, левы прыток Дуная, даўжыня 953 км.

Прут
укр. Прут, рум. Prut
Характарыстыка
Даўжыня 953 км
Басейн 27 500 км²
Расход вады 121 м³/с
Вадацёк
Выток Карпаты
 • Каардынаты 48°09′46″ пн. ш. 24°33′15″ у. д.HGЯO
Вусце Дунай
 • Каардынаты 45°28′08″ пн. ш. 28°12′26″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дунай → Чорнае мора
Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гідраграфія

правіць

Пачынаецца ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны, на паўночных схілах хр. Чарнагора (Усходнія Карпаты). З гор недалёка ад Гаверлы Прут цячэ на ўсход у бок Ярэмчэ і Чарнаўцоў у глыбока ўрэзанай даліне. Ніжэй даліна расшыраецца (да 10 км каля г. Леова). Рэчышча звілістае, месцамі парожыстае, на поўдні ўтварае натуральную мяжу паміж Малдовай і Румыніяй. Пачынаючы з горада Ясы, Прут становіцца суднаходным і ўпадае ля Галаца ў Дунай, недалёка ад месца ўпадзення самога Дуная ў Чорнае мора.

Жыўленне ракі сне­гавое і дажджавое. Назіраецца веснавое разводдзе, частыя летне-асеннія паводкі, павышаны зімовы сцёк (ад адліг і дажджоў). Сярэдні расход вады каля г. Леова 69,2 м³/с.

 
Рака Прут у сярэднім цячэнні.

Прут з’яўляецца другой па велічыні ракой Малдовы, яго басейн займае больш за 24 % плошчы краіны. На мяжы Малдовы і Румыніі створана вадасховішча Стынка-Касцешты. На рацэ гарады Ярэмчэ, Каламыя, Снятын, Чарнаўцы, Наваселіца (Украіна), Унгень, Леова (Малдова).

Літаратура

правіць