Гаверла
Гаверла (укр.: Говерла) — найвышэйшы пункт Украінскіх Карпат ды ўвогуле Украіны, яе вышыня — 2061 м. Знаходзіцца ў Рахаўскім раёне на мяжы Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцей на масіве Чарнагора.
Гаверла? | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 061 м |
Размяшчэнне | |
48°09′37″ пн. ш. 24°30′00″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З вялікіх населеных пунктаў паблізу знаходзяцца Рахаў, Ясіня і Варохта.
Гаверла з'яўляецца адным з сімвалаў Украіны. Існуе традыцыя падняцця на вяршыні Гаверлы ўкраінскага нацыянальнага, а цяпер і Дзяржаўнага сцяга Украіны ў дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны — 16 ліпеня.
Турызм
правіцьЗ'яўляецца папулярным аб'ектам летняга і зімовага турызму. Першы турыстычны маршрут з узыходжаннем на гару быў адкрыты ў 1880 годзе. З-за папулярнасці мае высокі ўзровень засмечанасці прывяршынных участкаў, а таксама знішчанае расліннае покрыва на вяршыні.
Пры добрай бачнасці на поўначы можна ўбачыць гарады Івана-Франкоўскай вобласці: Івана-Франкоўск, Каламыю і Сняцін, а ў паўднёвым напрамку — румынскі горад Сігету-Мармацыяй. З вяршыні Гаверлы выразна бачная закарпацкая гара Петрас (2020 м). На паўднёвы ўсход цягнецца чарада вяршыняў чарнагорскага хрыбту. У яснае надвор'е можна ўбачыць абсерваторыю Белы слон на гары Поп Іван. На паўднёвым-захадзе ад гары ўзвышаецца Мармароскі хрыбет, па якім праходзіць мяжа Румыніі і Украіны.
У падножжа гары знаходзіцца адзін з вытокаў ракі Прут. Недалёка ад вытоку размешчаны каскад вадаспадаў, агульная вышыня якога складае каля 80 метраў.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гаверла