Букавінскі ўніверсітэт
Букавінскі ўніверсітэт — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Чарнаўцах.
Букавінскі ўніверсітэт | |
---|---|
Буковинський університет | |
Арыгінальная назва | Буковинський університет |
Міжнародная назва | Bukovinian University |
Заснаваны | 1995 |
Тып | прыватная ВНУ |
Студэнты | 2 500 |
Размяшчэнне | Чарнаўцы |
Юрыдычны адрас | вул. Дарвіна 2а, 58000 Чарнаўцы, Украіна |
Сайт | bukuniver.edu.ua |
Агульная характарыстыкаПравіць
Навучальная ўстанова неаднаразова мяняла сваю назву і статус:
- 1995 - Прыватны тэхнікум аўдыту і правазнаўства
- 1999 - Чарнавіцкі фінансава-юрыдычны каледж
- 2001 - Чарнавіцкі фінансава-юрыдычны інстытут
- 2005 - Букавінскі інстытут
- 2006 - Букавінскі ўніверсітэт
Вучэбна-навуковую работу ўніверсітэта забяспечвае выкладчыцкі корпус, які складаецца з 170 прафесараў, дацэнтаў, выкладчыкаў, спецыялістаў-практыкаў. ВНУ мае ўласнае друкаванае прафесійнае навуковае выданне, рэкамендаванае Міністэрствам адукацыі і навукі Украіны для публікацыі вынікаў дысертацыйных даследаваняў - "Зборнік навуковых прац. Эканамічныя навукі". Маецца праграма падвойнага дыплому з партнёрскімі ВНУ з ЕС. Універсітэт мае чатыры ўласных навучальных карпусы, бібліятэку з кніжным фондам больш за 35 тысяч асобнікаў, кафэ, камп'ютарныя лабараторыі і інш.
СтруктураПравіць
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій і эканомікі
- Юрыдычны факультэт
- Каледж
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх