Румыны (рум.: Români) — еўрапейскі народ, асноўнае насельніцтва Румыніі. Буйныя абшчыны румынаў таксама існуюць у Венгрыі, Сербіі, Украіне, Грэцыі, Іспаніі, Германіі, ЗША, Канадзе і іншых краінах[1] Агульная колькасць (2022 г.) — каля 21 169 200 чал.[2]. У Рэспубліцы Беларусь у 2009 г. жыло 106 чал., якія вызначылі сваю этнічную тоеснасць як румыны[3].

Румыны
(Români)
Агульная колькасць каля 21169200 (2022)
Рэгіёны пражывання  Румынія
Мова румынская
Рэлігія хрысціянства
Блізкія этнічныя групы малдаване, арамуны

Паходжанне

правіць
 
Румыны Трансільваніі, 1872 г.

Румынія — краіна Еўропы, на тэрыторыі якой з’явіліся адныя з першых прадстаўнікоў сучаснага віда чалавека[4]. У старажытнасці рэчышча Дуная і яго прытокаў было зручным шляхам міграцый. У пачатку бронавага века ўся тэрыторыя Румыніі была заселена індаеўрапейскімі плямёнамі фракійцаў. У антычным свеце асабліва добра былі вядомы фракійцы-дакі, знакамітыя майстэрствам здабычы і апрацоўкі металаў[5]. Акрамя таго, на тэрыторыі Румыніі сяліліся кельты, ілірыйцы і скіфы. У II ст. н. э. Дакія была заваявана рымскім імператарам Траянам. На працягу некалькіх стагоддзяў тут адбывалася раманізацыя — распаўсюджванне лацінскай мовы і рымскай культуры[6].

Пасля заняпаду Рымскай імперыі на тэрыторыі Румыніі ў розныя часы адбываліся міграцыі готаў, гунаў, славян, авараў, венграў і г. д., з’яўляліся паселішчы прадстаўнікоў іншых народаў. Аднак раманамоўнае насельніцтва працягвала існаваць як на поўнач і ўсход, так і на поўдзень і захад ад Дуная. Яно размаўляла на некалькіх вельмі адрозных дыялектах, але ў іншых краінах Еўропы вызначалася адным тэрмінам "влахі" (грэч. Βλάχοι). Важным у захаванні мясцовай усходняй раманскай культуры было фарміраванне ў XIV ст. дзяржаў Валахія і Малдова. У 1859 г. яны былі аб’яднаны. У 1878 г. была абвешчана незалежнасць Румыніі. У працэсе нацыянальнага адраджэння і распаўсюджвання румынскага нацыяналізму сярод раманамоўнага насельніцтва замацавалася агульная саманазва "румын", праз працэс адукацыі — агульная румынская літаратурная мова. У 1921 г. у склад Румыніі ўвайшла Трансільванія.

У XIX - XX стст. у навуцы сфарміравалася 2 асноўныя версіі паходжання сучасных румынаў. Першая версія сцвярджала, што румыны — прамыя нашчадкі дакаў і іншых фракійцаў, якія перанялі, а потым здолелі захаваць раманскую культуру. Другая версія засноўвалася на пісьмовых крыніцах, якія практычна не ўзгадвалі раманамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Румыніі ў ранняе сярэднявечча, а таму зыходзілі з думкі, што пасля нашэсцяў іншых народаў яно захавалася толькі ў асобных арэалах, а потым зноў распаўсюдзілася дзякуючы міграцыі[7][8]. Археалагічныя знаходкі не дазваляюць вучоным прыйсці да адзінага меркавання, паколькі кожны бок тлумачыць іх на сваю карысць.

Генетычныя даследаванні пачатку XXI ст. паказалі, што найстаражытнейшыя насельнікі тэрыторыі сучаснай Румыніі былі блізкімі да насельніцтва Малой Азіі, у той час як генетычная спадчына сучасных румынаў значна больш разнастайная і блізкая да народаў Паўднёвай Еўропы[9][10].

Культура

правіць
 
Румынскі пастух, пачатак XX ст.

Заняткі

правіць

Асноўнымі традыцыйнымі заняткамі здаўна былі земляробства і жывёлагадоўля. Земляробства развівалася ў раўнінных і ўзвышанных раёнах, у гарах — пераважна на плато і тэрасах. Яшчэ ў першай палове XX ст. дамінавала двухпольная сістэма. Пашырэнне зямельных надзелаў здзейснялася ў выніку расчысткі ад лесу. На лядах першапачаткова стваралі лугі для свойскай жывёлы, і толькі пасля некалькіх гадоў іх выкарыстоўвання — палеткі. Калі глеба пераставала быць урадлівай, яе зноў ператваралі ў пашу. Вырошчвалі гародніну, бабовыя, пшаніцу, проса, жыта, з XVII ст. — кукурузу. Распаўсюджаныя тэхнічныя культуры — сланечнік, лён, каноплі, у некаторых раёнах — бавоўнік. Значную ролю адыгрывалі садаводства і вінаградарства. Зямлю апрацоўвалі з дапамогай рала і драўлянага плуга з металічным лямешам. Падчас жніва карысталіся зубчастым сярпом.

Жывёлагадоўля развівалася паўсюдна. У горных рэгіёнах яна з’яўлялася асноўным відам дзейнасці. Стойлавае ўтрыманне свойскай жывёлы практыкавалася толькі ў некаторых раўнінных раёнах. У большасці выпадкаў нават свінні знаходзіліся на вольным выпасе. Каровы, авечкі, козы, коні, аслы складалі асноўнае багацце і часам выкарыстоўваліся замест грошай. Пры сядзібе трымалі свойскую птушку. Вельмі старажытныя карані ў Румыніі мае пчалярства[11]. З канца XVIII ст. вядома шаўкаводства[12].

Лясы і дунайскія плаўні забяспечвалі таннай драўнінай і трыснягом, тут палявалі, лавілі рыбу, збіралі ягады, ядомае карэнне, дзікія плады. У дэльце Дуная і на Чорным моры рыбалоўства з’яўлялася асноўным заняткам.

Доўгі час рамёствы былі шчыльна звязаны з сельскай гаспадаркай. Румынскія рамеснікі вядомы вырабам дываноў, тканін, вітражоў, керамікі і драўляных рэчаў[13]. З часоў сярэднявечча многія сяляне займаліся адыходніцтвам — сплаўлялі лес, здабывалі ў гарах золата і жалеза, на раўнінах — соль. Соль здабывалі калодзежным спосабам[14], транспартавалі з месца здабычы на аслах або быках, прадавалі яе ва ўсіх краінах Балканскага паўвострава.

 
Вёска

Да II Сусветнай вайны румыны жылі пераважна ў сельскай мясцовасці[15]. Дзякуючы разнастайнасці ландшафтаў краіны і яе гістарычных традыцый развіваліся самыя розныя сельскія паселішчаў. У горных раёнах, дзе галоўным заняткам была адгонная жывёлагадоўля, часцяком сустракаюцца аднадворныя паселішчы, падобныя на хутары. У Трансільваніі, Малдове і Мунтэніі вёскі маюць раскіданую планіроўку. Вёскі з лінейнай або шматвулічнай планіроўкай узніклі ўсяго некалькі стагоддзяў таму, часцей знаходзяцца ў раўнінных раёнах. У перадгор'ях планіроўка вёсак змяшанага тыпу.

У жывёлагадоўчых рэгіёнах захаваліся неагароджаныя сядзібы, часам без адзінага двара, аднак на ўсходзе Румыніі існуе традыцыя не толькі агароджваць сядзібы, але і будаваць над імі дах. У земляробчай зоне ладзяць розныя тыпы двароў — замкнёныя, незамкнёныя, падвоеныя і інш.

Асноўным матэрыялам для пабудовы доўгі час з’яўлялася драўніна. Толькі ў XIX ст. пачалі шырока выкарыстоўваць камень і цэглу. Драўляныя хаты ўзводзілі без фундамента на камянях або бярвеннях, звычайна зрубнага тыпу. У мясцовасцях, бедных лесам, вядомы традыцыйныя хаціны з лёгкім фундаментам, на які вертыкальна ставілі расколатыя бярвенні. Сцены такіх дамоў тынкавалі і фарбавалі ў белы колер. У Трансільваніі пад уплывам немцаў таксама будавалі хаты слупавога тыпу. Са старажытных часоў былі вядомы зямлянкі. У народнай архітэктуры найбольш распаўсюджаны дахі з чатырма пахіламі, крытыя дранкай.

Акрамя сялянскага жытла вядомы княжыя, баярскія і манастырскія двары. У канцы XVII ст. пад уплывам барока на аснове візантыйскіх і турэцкіх традыцый спачатку ў царкоўнай, а потым і ў свецкай палацавай архітэктуры распаўсюдзіўся так званы валашскі стыль або brâncovenesc[16] з багатым знешнім дэкорам.

Вопратка

правіць

Асноўным прадметам народнай вопраткі з'яўляецца кашуля з ільняной, канаплянай або ваўнянай тканіны, падперазаная ў таліі. Крой для мужчын і жанчын прыкладна аднолькавы, хаця жаночая кашуля больш доўгая. Жанчыны апранаюць над кашуляй фартух. У Трансільваніі і на паўднёвым захадзе Румыніі маецца традыцыя насіць 2 фартухі — спераду і ззаду. Строй замужняй жанчыны таксама ўключае доўгую хустку.

Мужчынскі народны строй складаецца з белай кашулі навыпуск, белых штаноў, капялюша, пояса, камізэлькі ці паліто. Рэгіянальныя адрозненні вызначаюцца даўжынёй і формай той або іншай дэталі і ўпрыгожваннямі[17]. Верхняя вопратка мужчын і жанчын звычайна шылася з аўчыны.

 
Мамалыга з брынзай

Румынская кухня ўвабрала ў сябе традыцыі не толькі розных рэгіёнаў Румыніі, але таксама суседніх народаў — славян, туркаў, немцаў, венграў, грэкаў. Для яе характэрна наяўнасць вялікай колькасці мясных страў, у тым ліку галубцоў, каўбас, біточкаў, мяса, запечанага з гароднінай і грыбамі. У раёне Дуная і Чорнага мора мяса часцяком замяняецца рыбай. Рыбу пякуць на вуглях або вараць. Румынская кухня таксама прапануе вялікую колькасць супоў, прыпраўленых гароднінай. Адзін з іх, zama[18] — зялёны суп з курыцы, фасолі, пятрушкі і кропу. Таксама шырока вядомы боршч і чорба[19].

У сярэднявеччы румыны спажывалі шмат страў з проса. Але з XVII ст. гэтая культура амаль цалкам была выціснута кукурузай. У наш час кукурузная каша mămăligă з’яўляецца асноўнай ежай ва ўсіх рэгіёнах Румыніі. Акрамя таго, папулярнасцю карыстаюцца вараныя бульба, фасоля і капуста. З малочных прадуктаў — брынза. Распаўсюджаныя дэсертыбліны з начыннем, пластовыя пірожныя, падобныя на пахлаву, салодкія пірагі з брынзай.

Традыцыйнае снеданне заўсёды завяршаецца напоем. У мінулым былі распаўсюджаны слабыя алкагольныя напоі накшталт піва і кваса. Піва з’яўляецца традыцыйным напоем у Трансільваніі, але шырока ўжываецца паўсюдна. Віно вырабляецца са старажытнасці. У XIX ст. з-за філаксеры пацярпелі многія вінаграднікі, таму ў Румыніі пачалі вырошчваць французскія сталовыя сарты[20]. Найбольш вядомы мясцовыя паўсалодкія і паўсухія гатункі віна.

Традыцыйныя сем'і пераважна малыя нуклеарныя. На чале сямейнай адзінкі звычайна стаяў бацька. Пасля жаніцьбы сыны атрымоўвалі пэўную долю маёмасці, з дапамогай блізкіх сваякоў для новай сям'і будавалі жытло. Але нават пасля жаніцьбы сыны павінны былі прыслухоўвацца да бацькі. Пасля яго смерці спадчына дзялілася пароўну. Малодшы сын разам са сваёй сям'ёй заставаўся з бацькамі, таму мог разлічваць на дадатковую долю спадчыны. Дочкі атрымоўвалі пасаг. Існаваў полавы падзел сямейнай працы.

Прыкладное мастацтва

правіць

Румыны славяцца разьбой па дрэву, гафтам, размалёваннымі вялікоднымі яйкамі, каляднымі маскамі[21].

Вусная народная творчасць

правіць

Румынскі фальклор фарміраваўся ў шчыльнай сувязі з хрысціянскай культурай, а таксама культурамі суседніх народаў — славян, немцаў, венграў, грэкаў. У вуснай творчасці папулярны народныя перапрацоўкі біблейскіх сюжэтаў, гістарычныя і міфалагічныя паданні пра Саламанары, Канстанціна Вялікага, гайдука Новака і інш. У казках і міфах распаўсюджаны вобразы цмока, ваўкалакаў, вампірычных істот moroi і strigoi, волатаў, добрых і злых духаў.

Румыны маюць багатую спеўную культуру. Як і ў іншых еўрапейскіх народаў, вылучаюцца святочныя, абрадавыя, вясельныя і працоўныя цыклы песень. Шырока вядомы лірычныя румынскія "пастушыя" песні doina[22]. Распаўсюджаныя музычныя інструментыфлейта, дудка, скрыпка[23].

У мінулым румынскія народныя танцы падзяляліся на мужчынскія, жаночыя і парныя. Аднак на працягу XX ст. полавыя адрозненні перасталі адыгрываць вызначальную ролю, таму мужчынскія танцы выконваюцца і жанчынамі або змяшанымі калектывамі. Прыкладам таму можа быць у мінулым мужчынскі карагод brâul[24], які мае вельмі старажытныя карані. Яго назва паходзіць з фракійскай мовы і значыць "пояс". У наш час існуюць змяшаная і жаночая версіі танца. Вядомы таксама іншыя варыянты карагодаў, мужчынскія групавыя танцы, жаночыя танцы, якія часцяком суправаджаюцца вакальнымі выступамі. Парныя танцы распаўсюдзіліся пад уплывам еўрапейскіх традыцый[25]. Румынскае танцавальнае мастацтва мае выразныя рэгіянальныя адрозненні.

Рэлігія

правіць

Хрысціянства распаўсюдзілася на тэрыторыі Румыніі яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Традыцыйна вернікі прытрымліваліся праваслаўя. У сярэднявеччы літургічнай мовай была царкоўнаславянская. Румынскі пераклад Бібліі апублікаваны толькі ў 1688 г.[26] У 1885 г. Румынская праваслаўная царква стала аўтакефальнай. У наш час яна аб’ядноўвае каля 20 млн вернікаў і з’яўляецца другой па велічыні праваслаўнай царквой у свеце пасля Рускай праваслаўнай царквы[27].

У Трансільваніі, якая трапіла ў склад Венгрыі, з 1000 г. таксама распаўсюджваўся каталіцызм[28]. У XVI ст. актыўна дзейнічалі розныя плыні пратэстантызму[29]. У 1697 г. сінод мясцовай праваслаўнай царквы падпісаў унію з Рымска-Каталіцкім Касцёлам[30]. У 1948 г. пад ціскам улад каля 1,7 млн грэка-каталікоў Румыніі былі далучаны да праваслаўнай царквы. Аднак частка грэка-каталіцкіх святароў працягвала сваю дзейнасць нелегальна і з 1977 г. высоўвала патрабаванні ўзнавіць царкоўную арганізацыю[31]. У 1989 г. грэка-каталікі зноў былі легалізаваны. У наш час дзейнічае 6 грэка-каталіцкіх біскупстваў. Частка вернікаў прытрымліваецца пратэстантызму.

Румынская мова адносіцца да ўсходняй групы раманскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і. Пісьмовыя тэксты на ёй вядомы з 1521 г.[32] Сучасная літаратурная мова склалася на працягу XIX - XX стст. на аснове шматлікіх усходніх раманскіх дыялектаў, фарміраванне якіх у сваю чаргу адбывалася пад уплывам старажытнай фракійскай мовы, а таксама царкоўнаславянскай мовы, што з’яўлялася літургічнай з IX ст.[33][34] З сярэдзіны XIX ст. румынскія мовазнаўцы актывізавалі працэс рэраманізацыі — замены славянскіх слоў раманскімі і ўключэння раманскіх неалагізмаў. У наш час распаўсюджана пісьмовасць на аснове лацінкі.

Зноскі

правіць
  1. Romanian
  2. Romanian
  3. belstat.gov.by
  4. First Known Europeans Identified Архівавана 14 лістапада 2014.
  5. Dacians, Thracians, Getae Архівавана 30 жніўня 2015.
  6. Dacia - Province of the Roman Empire
  7. Stefano Bottoni, National Projects, Regional Identities, Everyday Compromises. Szeklerland in Greater Romania (1919–1940) // Hungarian Historical Review 2, no. 2 (2013). P. 477–511
  8. Geography and ethnic geography of the Balkans to 1500
  9. Analysis of mitochondrial DNA haplotypes of old human populations from the Bronze and Iron Age from Romania
  10. Romanian Genetics: Abstracts and Summaries
  11. Beekeeping in Romania
  12. Urdea Olimpia, SERICULTURE IN ROMANIA, BETWEEN TRADITION AND AN UNCERTAIN FUTURE
  13. Traditional Crafts of Romania Архівавана 4 ліпеня 2014.
  14. Anthony Harding and Valerii Kavruk, A Prehistoric Salt Production site at Baile Figa, Romania
  15. Romania Traditional Settlement Patterns
  16. Brâncovenesc style
  17. Traditional costume in Romania Архівавана 14 лістапада 2014.
  18. Romanian Traditional Foods Архівавана 10 ліпеня 2014.
  19. Traditional Cuisine in Romania
  20. History of Romanian wine(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2011. Праверана 8 лістапада 2014.
  21. Arts and Crafts Архівавана 22 лістапада 2014.
  22. Doina Архівавана 7 лістапада 2013.
  23. Traditional music in Romania
  24. Brâul men's chain dance Архівавана 30 ліпеня 2014.
  25. Romanian couple dances Архівавана 30 мая 2014.
  26. Bibles Romanian (Română)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2014.
  27. Church of Romania
  28. A SHORT HISTORY OF TRANSYLVANIA
  29. XVIth CENTURY OF HUNGARIAN PROTESTANTISM
  30. ROMANIAN GREEK-CATHOLIC CHURCH HISTORY Архівавана 28 студзеня 2017.
  31. Religion
  32. lmp.ucla.edu Архівавана 7 ліпеня 2014.
  33. The History of the Romanian Language
  34. omniglot.com

Спасылкі

правіць