Венгры
Венгры, таксама мадзьяры (венг.: magyarok) — угра-фінскі народ, які складае пераважную большасць жыхароў Венгрыі. Значная колькасць венграў пражывае таксама ў Румыніі (гістарычная вобласць Трансільванія), Сербіі (паўночная частка края Ваяводзіна), Славакіі, Украіне, Расіі, Германіі, Аўстрыі, ЗША і Канадзе. Больш за ўсё венграў за межамі Венгрыі жыве ў Румыніі — 1,8 мільёна чалавек.
Венгры | |
Агульная колькасць | 14,5 млн |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Венгрыя |
Мова | венгерская |
Рэлігія | хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | ханты, мансі |
У самой Венгрыі пражывае каля 10 млн венграў, што складае 96 % ад насельніцтва краіны. Па веравызнанню большасць венграў — каталікі, маецца значная колькасць пратэстантаў, галоўным чынам кальвіністы і лютэране.
-
Венгры, XXI ст.