Ваяводзіна

аўтаномны край у Сербіі

Ваяводзіна (сербск.: Војводина) — аўтаномны край Сербіі.

Сербія Аўтаномны край Ваяводзіна
Аутономна Покрајина Војводина
Autonomna Pokrajina Vojvodina
Vajdaság Autonóm Tartomány
Autonómna Pokrajina Vojvodina
Provincia Autonomă Voivodina
Автономна Покраїна Войводина
Герб Ваяводзіны
Сцяг Ваяводзіны Герб Ваяводзіны
Дзяржаўны гімн Ваяводзіны
Заснавана 1848 (Сербская Ваяводзіна)
Афіцыйныя мовы сербская мова, венгерская мова, славацкая, румынская, харвацкая мова і русінская мова
Сталіца Нові-Сад
Найбуйнейшыя гарады Нові-Сад, Субаціца
Форма кіравання Аўтаномія
Старшыня Урада
Старшыня Скупшчыны
Ігар Міровіч
Мома Чолаковіч
Плошча
• Усяго

21.506 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

1.931.809 чал.
89,85 чал./км²
Валюта Сербскі дынар (RSD)
Інтэрнэт-дамены .rs, .срб
Тэлефонны код +381
Часавы пояс +1

Калька венгерскага Банат (ст. венг.: ban — намеснік, ваявода)[1].

Геаграфія

правіць

Край размешчаны на поўнач ад Дуная ў паўночнай частцы Сярэднедунайскай нізіны (вышыня 70—250 м). На паўднёвым захадзе краю ўзвышаецца ізаляваны краж Фрушка-Гара (вышыня да 539 м), на паўднёвым усходзе — нагор’е Паўднёвых Карпат (вышыня да 641 м).

Клімат умераны, кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ліпеня 22—24 °C, студзеня ад −1,2 да 2,6 °C. Ападкаў 550—750 мм на год.

Буйныя рэкі — Дунай, Ціса, Ціміш. Буйнейшае возера — Палічка.

Пераважаюць ландшафты чарназёмных стэпаў, таму Ваяводсіна жытніца Сербіі. Акрамя вырошчвання збожжавых і тэхнічных культур у краі развіта садоўніцтва, вінаградарства і мяса-малочная жывёлагадоўля[2].

Гарады — Зрэнянін, Панчава, Субаціца, Срэмскі-Карлаўцы

Гісторыя

правіць

У VI ст. на тэрыторыі сучаснай Ваяводсіны пасяліліся славяне, але ўжо ў канцы IX ст. тэрыторыя была заселена венграмі і пазней увайшла ў склад Каралеўства Венгрыя.

У 1520—1718 гадах ў Асманскай імперыі. Потым паводле Пажаравацкага мірнага дагавора ў Габсбургскай манархіі, як каронныя землі.

Падчас рэвалюцыі 1848—49 гадоў у Венгрыі на тэрыторыі Ваяводсіны адбываліся антыфеадальныя выступы сербскіх сялян. У маі 1848 года народная скупшчына шэрагу камітэтаў Паўднёвай Венгрыі, населеных сербамі, абвясціла аўтаномію Ваяводсіны, аднак венгерскі рэвалюцыйны ўрад адмовіўся яе прызнаваць[2].

18 лістапада 1849 года праз аб’яднанне Срэма, Баната і Бачкі сфарміравана штучная адміністрацыйная адзінка Сербская Ваяводсіна і Тымішскі Банат, якая існавала да 1860 года. У снежні 1860 года яе тэрыторыя ўвайшла ў склад венгерскіх каронных зямель[3].

У 1918 годзе тэрыторыя Ваяводсіны ўвайшла ў Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, а пасля перайменавання яго ў Югаславію па новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні з зямель Ваяводсіны сфарміравана Дунайская банавіна з цэнтрам у Нові-Садзе.

Пасля капітуляцыі Югаславіі ў 1941 годзе значная частка Ваяводсіны падзелена паміж Венгрыяй і Харватыяй.

У кастрычніку 1944 года савецкія войскі вызвалілі тэрыторыю Ваяводсіны, а 31 ліпеня ў Нові-Садзе Скупшчына Ваяводсіны абвясціла стварэнне Аўтаномнага краю Ваяводсіна ў складзе Народнай Рэспублікі Сербія.

У 1963 годзе ФНРЮ была перайменавана ў СФРЮ, а Аўтаномны край Ваяводсіна ў Сацыялістычны Аўтаномны Край Ваяводзіна з пашыранай аўтаноміяй, якім ён заставаўся да распаду Югаславіі.

Пасля аднабаковага абвяшчэння незалежнасці Косавам Ваяводсіна засталася адзіным аўтаномным краем пад кантролем Сербіі.

Насельніцтва

правіць

Ваяводсіна вядома шматнацыянальным складам насельніцтва. Апроч сербаў (65 %), там жывуць венгры (14 %), славакі (3 %), харваты (3 %), югаславы (3 %), чарнагорцы (2 %), румыны (1,5 %), цыгане (1,5 %), русіны (1 %), македонцы (0,5 %) і іншыя.

Паводле перапісу 2002 года, 69 % вернікаў вызнае праваслаўе, 19 % — каталіцызм, 3,5 % — пратэстантызм.

Афіцыйныя мовы — сербская, венгерская, славацкая, румынская, харвацкая і русінская.

Агулам у краі жыве каля двух мільёнаў чалавек.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць