Югаславы
Югасла́вы, або югаславе́ны (сербахарв.: Jugoslaveni, Југославени) — сукупнасць паўднёваславянскіх народаў (сербаў, харватаў, баснійцаў-мусульман, чарнагорцаў, славенцаў і македонцаў), якія складалі насельніцтва колішняй Югаславіі, а таксама прадстаўнікі гэтага насельніцтва.
У канцы 1940-х гадоў колькасць югаславаў, якія пражывалі ў краіне (гэта значыць без уліку значнай дыяспары), перавышала 16 млн чалавек. Да пачатку 1980-х яна ўзрасла да 22,3 млн. У 1987 годзе натуральны прырост складаў 7 на 1000 чал., нараджальнасць — 15 на 1000 чал., смяротнасць — 9 на 1000 чал., дзіцячая смяротнасць — 25 на 1000 нованароджаных. Сярэдняя працягласць жыцця — 72 года[1].
Як этнонім
правіцьУ паваеннай сацыялістычнай Югаславіі паняцце «югаславы» набыло квазіэтнічнае значэнне і стала пазначаць магчымасць альтэрнатыўнага нацыянальнага самавызначэння жыхароў краіны, незалежна ад нацыянальнасці — гэта значыць уключаючы як славянскія, так і неславянскія этнасы, напрыклад косаўскых албанцаў, венграў Ваяводзіны, нямецкай меншасці ў Славеніі, далмацінскіх італьянцаў і інш. Самавызначэнню югаславаў, у прыватнасці, спрыяла дзяржаўная падтрымка атэізму, паколькі асноўныя адрозненні паміж сербамі, харватамі і баснійцамі ляжалі менавіта ў рэлігійнай плоскасці (праваслаўе, каталіцтва і іслам).
Увядзенне і прасоўванне этноніма адлюстроўвала імкненне кіраўніцтва Югаславіі да большай уніфікацыі насельніцтва, развіццю наднацыянальнай самасвядомасці ва ўсіх народаў, якія насялялі саюзную федэратыўную дзяржаву (палітыка «братэрства і адзінства»). Глава югаслаўскай дзяржавы Іосіп Броз Ціта пісаў[2]:
Я жадаю ўбачыць той дзень, калі Югаславія зліецца ў адзіную агульнасць, калі яна больш не будзе толькі афіцыйна адзінай, але стане супольнасцю адзінай югаслаўскай нацыі.
З 1961 слова «югаславы» атрымала ў СФРЮ афіцыйнае прызнанне як этнонім. Дзяржаўны курс на паступовае пераасэнсаванне этнічнай прыналежнасці знаходзіў пэўнае паразуменне і падтрымку, асабліва ў нашчадкаў ад змяшаных шлюбаў[3]. Калі паводле перапісу 1971 югаславамі сябе вызначылі 273 077 чалавек (1,3 %), то ў 1981 — ужо 1 216 463 чалавека (5,4 %). Такім чынам, югаславаў у Югаславіі апынулася тады ўдвая больш, чым чарнагорцаў, адной з тытульных нацый федэрацыі (577 298 чал.). Найбольшая доля іх у той час была ў Сербіі (36 %) і Босніі і Герцагавіне (26 %). Паводле даных часопіса «Эксперт», у пачатку 1990-х гадоў, гэта значыць напярэдадні распаду Югаславіі, да 7 % яе насельніцтва вызначала сябе як югаславы[4].
Гл. таксама
Югаславы і югаславены
правіцьЮгаславы — агульная для ўсіх народаў Югаславіі назва, якая ўключала сербаў — 8,1 млн чалавек (39,7 % усяго насельніцтва; даныя перапісу 1971 г.), харватаў — 4,5 млн. (каля 22 %), славенцаў — 1,7 млн, «мусульман» (этнічных) — 1,65 млн, македонцаў — 1,2 млн, чарнагорцаў — 0,5 млн.[5] Пад югаславамі таксама могуць разумецца паўднёвыя славяне і зрэдку югаславены (этнонім югаславены зрэдку выкарыстоўваўся ў савецкай навуковай літаратуры пачынаючы з 1980-х гадоў, але больш масавым быў і працягвае выкарыстоўвацца этнонім — югаславы). Напрыклад, у выдадзеным у 1988 годзе выдавецтвам «Савецкая энцыклапедыя» гісторыка-этнаграфічным даведніку «Народы свету» югаславены характарызаваліся як «новая этнічная агульнасць, якая ўзнікла ва ўмовах сацыялістычнай Югаславіі»[6]. Але ў масавых выданнях для назвы народаў Югаславіі і як этнонім як правіла ўжываецца — «югаславы».
Сучаснасць
правіцьРаспад краіны і крывавыя міжэтнічныя сутыкненні 1990-х гадоў пазней прывялі да пэўнага адраджэння паняцця як праявы юганастальгіі па мірным даваенным жыцці, спосабу заявіць пра палітычную пазіцыю непрымання этнанацыяналізму. Дакладных звестак пра колькасць югаславаў у 2000-х гадах няма, сукупна яна ацэньваецца ў дыяпазоне ад 600 тысяч да 1,2 млн.
Паводле даных перапісу насельніцтва незалежнай Сербіі, у 2002 годзе югаславенамі лічылі сябе 3 %[7] ці 80 721 чалавек[8]. У той жа час паводле перапісу таго ж года ў Славеніі югаславаў усяго 527[9], а ў 2001 годзе ў Харватыі — 176 чалавек[10]. Гэтаму спрыяў афіцыйны курс новых уладаў. Напрыклад, прэзідэнт Харватыі Франья Туджман, заклікаючы 14 снежня 1998 года да яднання народа, адначасова адзначыў неабходнасць скарачэння колькасці сербаў і «асоб, што лічаць сябе югаславамі» (на той момант апошнія складалі 9 % насельніцтва рэспублікі), якія пражываюць у краіне[11]. Моцныя нацыяналістычныя настроі і ў Сербіі. Напрыклад, Сербская радыкальная партыя рэзка асуджае «югаславізм» як «гістарычную хваробу» і лічыць утварэнне югаславянскай дзяржавы памылкай[7].
Вялікая колькасць югаславаў традыцыйна ездзіць на заробкі і пражывае па-за межамі былой Югаславіі, у дыяспары. Сярод найбольш значных для югаславаў краін:
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Даныя энцыклапедыі «Кругасвет»
- ↑ Norbu, Dawa (3-9 April 1999). «The Serbian Hegemony, Ethnic Heterogeneity and Yugoslav Break-Up». Economic and Political Weekly 34 (14): 835.
- ↑ Заяц, Д.; Кошелева, А. Республика Сербская Архівавана 7 кастрычніка 2007.. — «Первое сентября. География.», июль 2001 года.
- ↑ Завьялов, С. Судьба «тутэйших». — «Эксперт Северо-Запад», № 24 (53). — 29 октября 2001 года.
- ↑ Югославия. БСЭ. Архівавана 26 кастрычніка 2014.
- ↑ Токарева, Е. Народы и религии мира / Гл. ред. В. А. Тишков. М., 1999. 928 с Архівавана 10 лютага 2009.. — «Этнографическое обозрение», 2000, № 1. — С. 163—165.
- ↑ а б Звесткі энцыклапедыі «Кругасвет»(недаступная спасылка)
- ↑ 2002 census in Republic of Serbia Архівавана 24 красавіка 2011.
- ↑ Slovenian census 2002 (in English)
- ↑ Croatian 2001 census, detailed classification by nationality(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2019. Праверана 23 мая 2015.
- ↑ Звесткі энцыклапедыі «Кругасвет»(недаступная спасылка)
- ↑ Citizenship and nationhood in France … — Google Books
- ↑ US census Архівавана 23 снежня 2011.
- ↑ The Cambridge survey of world migration — Google Books
- ↑ Ethnic Origin (247), Single and Multiple Ethnic Origin Responses (3) and Sex (3) for the Population of Canada Архівавана 25 снежня 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Югаславы