Фіна-ўгорскія народы
Фі́на-ўгорскія народы (або фі́на-у́гры) — група роднасных народаў, якія размаўляюць на фіна-ўгорскіх мовах уральскай моўнай сям'і. Фіна-ўгорскія народы падзелены на дзве групы: фінскую і ўгорскую.
Фіна-ўгорскія народы | |
---|---|
Сучасны арэал рассялення і колькасць | |
Усяго: 25 000 000 чалавек ![]() |
|
Археалагічная культура | Ананьінская культура, Дзьякоўская культура, Саргацкая культура, Чаркаскульская культура |
Этнічныя мовы | Фіна-ўгорскія |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | каталіцтва, лютэранства, праваслаўе, традыцыйныя вераванні |
Блізкія этнасы | самаедскія народы |
Агульную колькасць фіна-ўгорскіх народаў ацэньваюць у 25 мільёнаў чалавек. З іх венграў каля 14 мільёнаў, фінаў 5 мільёнаў, эстонцаў каля 1 мільёна, мардвы 843 тысячы, удмуртаў 637 тысяч, марыйцаў 604 тысячы. Пражываюць пераважна ў Венгрыі, Фінляндыі, Расіі і Эстоніі, у якасці нацыянальных меншасцей таксама ў Славакіі, Сербіі, Румыніі і Украіне. Таксама прысутнічаюць фіна-ўгорскія супольнасці ў іншых краінах свету.