У́гры — група народаў, якая размаўляе на ўгорскай галіне фіна-ўгорскай групы моў.

Старажытныя венгры

Да ўграў адносяцца наступныя народы:

Паходжанне уграў звязваюць з саргацкай і, меркавана, кулайскай археалагічнымі культурамі, што ў эпоху ранняга жалеза займалі поўдзень Заходняй Сібіры і Урала. У выніку ўварвання ў стэпы гунаў з усходу продкі сучасных уграў мігрыравалі на захад і поўнач. Угры, што апынуліся на тэрытоорыі Еўропы, склалі аснову венграў. Тыя, хто перасяліўся на Урал — мансі, у таёжную зону Заходняй Сібіры — ханты. У перыяд позняга сярэднявечча мансі былі практычна выціснуты з Урала ў Заходнюю Сібір.

Само паняцце угры, відавочна, паходзіць з фіна-ўгорскіх моў і трапіла ў іншыя еўрапейскія мовы праз славянскія.

Спасылкі правіць