Археалагічная культура
Археалагі́чная культу́ра — гістарычная агульнасць археалагічных помнікаў, што існавалі на акрэсленай тэрыторыі, якія існавалі прыкладна ў адзін час і аднастайныя па сваёй матэрыяльнай культуры, але істотна адрозніваюцца ад адначасовых помнікаў суседніх абласцей. Аднастайнасць помнікаў археалагічнай культуры павінна існаваць у такіх памерах і падрабязнасцях, якія немагчыма растлумачыць ні аднымі і тымі ж умовамі існавання і экалогіяй, ні наяўнасцю падобнага гаспадарча-культурнага тыпу, аднолькавым узроўнем грамадска-эканамічнага развіцця. .
Помнікі і комплексы, якія аб'ядноўваюцца ў адну археалагічную культуру, могуць адрознівацца спецыфічнымі формамі, арнаментацыяй і асобнымі ўпрыгожаннямі посуду, калі ён мае вузкі арэал выкарыстання, асаблівасцямі пахавальнага рытуалу, культавых абрадаў, домабудаўніцтва, тыпаў паселішчаў і жытлаў, а таксама вытворчасцю, тыпамі прылад працы, гаспадарчай дзейнасцю, этнакультурнымі сувязямі і інш. Такія адрозненні развіваюцца ў выніку пэўнага тэрытарыяльнага адасаблення плямён ці народаў на пэўным адрэзку часу захавання і развіцця традыцый папярэдніх пакаленняў, прыстасавання да мясцовых умоў існавання. Гэта сведчыць пра іх этнічнае самавызначэнне.
Літаратура
правіцьАрхеалагічная культура на Вікісховішчы |
- Ісаенка У. Ф. Археалагічная культура // Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.