Марыйцы
МАРИЙ Марыйцы | |
---|---|
Колькасць | 600 тыс. чалавек |
Рэгіёны пражывання | Расія: Марый Эл, Татарстан, Башкартастан, Кіраўская вобласць |
Мова | Марыйская, горнамарыйская, паўночна-заходняя марыйская, руская |
Рэлігія | Праваслаўе |
Блізкія этнасы | эрзя, мокша, мера |
Марыйцы, народ, які пражывае ў Расіі, у міжрэччы Волгі і Вятлугі, у асноўным у Рэспубліцы Марый Эл, у якой жыве каля паловы ўсіх марыйцаў Расіі.
Вылучаюць тры групы марыйцаў: лугавыя (яны складаюць большасць марыйскага народа, займаюць Волга-Вяцкае міжрэчча), горныя (яны жывуць на правым і левым беразе Волгі), усходнія (яны склаліся з перасяленцаў з лугавога боку Волгі ў Башкірыю і Прыўралле) марыйцы. Гавораць на марыйскай і горнамарыйскай мовах фіна-ўгорскай групы ўральскай сям’і.