Літургі́я, таксама Боская літургія ці Святая літургія (грэч. λειτουργία — «служэнне», «агульная справа») — традыцыйная назва службы Божай у праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэрквах,  а дакладней — набажэнства з прынашэньнем Святых Дароў. Святая Літургія займае ў згаданых цэрквах цэнтральнае месца: яе асновай з'яўляецца святое таінства еўхарыстыі,  паколькі ў хрысціянскай традыцыі прынята лічыць,  што устанавіў еўхарыстыю і выконваў яе сам Ісус Хрыстос — і з тых часоў царква яе пастаянна практыкуе. Лічыцца таксама, што праз еўхарыстыю Хрыстос прысутнічае ў царкве целам і крывёй праз хлеб і віно, якія падаюцца вернікам. У традыцыйным хрысціянстве даслоўна вераць, што ў святой літургіі хлеб і віно прысвячаюцца і пераўтвараюцца ў Цела і Кроў Хрыста Збавіцеля (гл. трансубстанцыяцыя і Тайная вячэра).

Міхаіл Дамаскін Нябесная літургія (абраз, XVI стагоддзе)

Гл. таксама

правіць