Петру Гроза
Пе́тру Гро́за (рум.: Petru Groza; 7 снежня 1884 — 7 студзеня 1958) — румынскі палітык, актыўны антыфашыст, кіраўнік першага дэмакратычнага ўрада пасля Другой сусветнай вайны, сімпатызаваў камуністычнаму руху.
Петру Гроза | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Petru Groza | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Пархон | ||||||
Пераемнік | Іон Георгэ Маўрэр | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нікалае Рэдэску[d] | ||||||
Пераемнік | Георгэ Геаргіу-Дэж | ||||||
Нараджэнне |
7 снежня 1884[1][2][…] |
||||||
Смерць |
7 студзеня 1958[3][1][…] (73 гады) |
||||||
Бацька | Adam Groza[d] | ||||||
Дзеці | Octavian Groza[d] і Mária Bisztrai[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАтрымаў адукацыю ва ўніверсітэтах Лейпцыга і Берліна, потым вывучаў права ў Будапешцкім ўніверсітэце.
Добра адукаваны доктар Петру Гроза быў буйным памешчыкам і ўладальнікам вялікага стану, аднак, у сталым узросце ён адмовіўся ад падтрымкі ўрада Румыніі і свайго стану і ўзначаліў найбуйнейшую ў краіне сялянскую арганізацыю «Фронт земляробаў».
Палітычную дзейнасць пачаў членам Саюза румынскай моладзі, якая змагалася за аддзяленне Трансільваніі ад Аўстра-Венгрыі і аб’яднанне яе з Румыніяй. У 1918 годзе быў абраны дэпутатам Устаноўчага сходу Трансільваніі. З 1920 па 1927 год пяць разоў выбіраўся дэпутатам румынскага парламента ад Народнай партыі, займаў міністэрскія пасады. У 1927 годзе выйшаў з Народнай партыі і пазней узначаліў створаны ў 1933 годзе Фронт земляробаў. У 1942 годзе быў пасаджаны ў турму, адкуль быў вызвалены напачатку 1944 года[5] Падчас Другой сусветнай вайны змагаўся супраць фашысцкага рэжыму ў Румыніі, а пасля перамогі стаў прэм’ер-міністрам «кааліцыйнага ўрада» Румыніі ў 1945—1952 гадах.
У чэрвені 1952 года Петру Гроза быў абраны старшынёй Дзяржаўнага савета Румыніі, 18 сакавіка 1957 года быў другі раз пераабраны на гэту пасаду[5].
Нягледзячы на прыхільнасць да ідэй камунізму, у партыю так і не ўступіў.
Пасля смерці Грозы яго імем быў названы горад Штэй, які насіў гэту назву да 1996 года.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Petru Groza // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Petru Groza // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Гроза Петру // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Гроза Петру // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Петру Гроза. Новое время 1957, с. 31.
Літаратура
правіць- Феодосий Видрашку. «Петру Гроза». Серия «Жизнь замечательных людей». — М., Молодая гвардия, 1976.
- Пету Гроза. Люди и события. // Новое время. — М.: 1957. — № 12.