Канстанцін Пархон

Канстанцін Іон Пархон (рум.: Constantin Ion Parhon; 15 кастрычніка 1874, Кымпулунг — 9 жніўня 1969, Бухарэст) — румынскі вучоны, медык-эндакрынолаг і палітычны дзеяч, прэзідэнт Румыніі з 1948 па 1952 год.

Канстанцін Іон Пархон
Constantin Ion Parhon
CI Parhon.jpg
Сцяг1-ы Старшыня Прэзідыума Вялікага Нацыянальнага сходу Румыніі
13 красавіка 1948 — 12 чэрвеня 1952
Пераемнік Петру Гроза
Нараджэнне 15 кастрычніка 1874(1874-10-15)
Смерць 9 жніўня 1969(1969-08-09)[1] (94 гады)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць урач, палітык, выкладчык універсітэта, эндакрынолаг
Месца працы
Аўтограф Semnatura C I Parhon.PNG
Узнагароды
ордэн Леніна
Commons-logo.svg Канстанцін Пархон на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 15 кастрычніка 1874 года ў горадзе Кымпулунг у сям’і школьнага настаўніка. Скончыў ліцэй у Плаешці і Універсітэт Бухарэста ў 1898 годзе, дзе атрымаў ступень доктара медыцыны.

Быў загадчыкам кафедрай неўралогіі і псіхіятрыі Яскага ўніверсітэта з 1912 па 1933 год. З 1934 года — загадчык кафедрай эндакрыналогіі медыцынскага факультэта Універсітэта Бухарэста.

Сацыяліст па поглядах, вёў актыўную грамадскую дзейнасць, у прыватнасці, выступіў у абарону ўдзельнікаў Татарбунарскага паўстання. Пасля адрачэння апошняга караля Міхая I з 30 снежня 1947 па 13 красавіка 1948 — член часавага Прэзідыума Румыніі, абранага пасля адрачэння караля, а з 13 красавіка 1948 па 12 чэрвеня 1952 — Прэзідэнт Румыніі. Пазней ізноў прысвяціў сябе навуковай дзейнасці.

Памёр 9 жніўня 1969 года ў Бухарэсце. Быў пахаваны ў Парку Свабоды ў Бухарэсце, пасля рэвалюцыі 1989 года быў перапахаваны на іншых могілках.

  1. Constantin Parhon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.