Румынская рэвалюцыя 1989 года
Румынская рэвалюцыя 1989 года (рум.: Revoluţia română din 1989) — антыкамуністычнае паўстанне, якое прывяло да звяржэння ўрада прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі Нікалае Чаўшэску.
Пратэстоўцы ў Бухарэсце падчас Румынскай рэвалюцыі | |
Краіна |
![]() |
---|---|
Дата | 16 — 25 снежня 1989 |
Прычына | усталяванне ў краіне рэжыму Чаўшэску |
Асноўная мэта | дэмакратызацыя краіны |
Вынік | звяржэнне рэжыму Чаўшэску |
Арганізатары | Іон Іліеску і іншыя антыкамуністычныя лідары |
Колькасць удзельнікаў | 100 000 |
Загінула | 1104 |
Паранена | 1413 |
Арыштавана | няма |
Кіраўніцтва СССР падтрымала румынскую рэвалюцыю[1].
Румынія з’яўляецца адзінай краінай Усходняй Еўропы, дзе сацыялістычны рэжым быў зрынуты ў выніку ўзброенага паўстання, а былы лідар быў пакараны смерцю.
ГісторыяПравіць
Непасрэднай падставай для рэвалюцыі сталі хваляванні румынскіх венграў у Тымішаары. У час рэвалюцыі Чаўшэску здолеў збегчы на верталёце са сталіцы, але ў выніку быў схоплены румынскім войскам і разам са сваёй жонкай Аленай паўстаў перад трыбуналам[2]. Трыбунал абвінаваціў Чаўшэску ў злачынствах супраць дзяржавы, генацыдзе ўласнага народа, адкрыцці таемных рахункаў у замежных банках і падрыве нацыянальнай эканомікі[3][4][5].
25 снежня 1989 года Нікалае Чаўшэску быў расстраляны разам з жонкай Аленай Чаўшэску па прыгаворы трыбунала, праз некалькі гадзін пасля суда; уся яго маёмасць была канфіскавана. Смерць Чаўшэску адзначыла заканчэнне шэрагу антыкамуністычных рэвалюцый, якія адбыліся ў 1989 годзе ва Усходняй Еўропе. Спешны паказальны працэс і мёртвыя Чаўшэску былі запісаны на відэа, і жудасныя кадры адразу паказалі тэлеканалы ў многіх заходніх краінах.
Зноскі
- ↑ События в Румынии (1989)
- ↑ Лабиринт. Почему поторопились расстрелять Николая Чаушеску. журнал "Планета" (Декабрь 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 24 марта 2013.
- ↑ 1989: Romania's 'first couple' executed. BBC. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 6 лістапада 2007. (англ.)
- ↑ Chehabi, Houchang E. (1998). Sultanistic Regimes. Johns Hopkins University Press. p. 242. ISBN 978-0801856945.(англ.)
- ↑ Chirot, Daniel (1996). Modern Tyrants: the power and prevalence of evil in our age. Princeton University Press. p. 258. ISBN 978-0691027777.(англ.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Румынская рэвалюцыя 1989 года