Нікалае Чаўшэску
Нікалае Чаўшэску (рум.: Nicolae Ceauşescu, 26 студзеня 1918, Скарнічэшці, жудзец Олт — 25 снежня 1989, Тыргавіштэ, Дымбавіца, Сацыялістычная Рэспубліка Румынія) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, генеральны сакратар ЦК Румынскай камуністычнай партыі (РКП) з 1965. Прэзідэнт СРР ў 1974—1989 гадах. Зрынуты ў выніку Румынскай рэвалюцыі 1989 года.
Нікалае Чаўшэску | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Nicolae Ceauşescu | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ківу Стойка | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Іон Іліеску | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Георгэ Геаргіу-Дэж | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
Нараджэнне |
26 студзеня 1918[1][2][…] |
||||||
Смерць |
25 снежня 1989[4][2][…] (71 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Андруцэ Чаўшэску (1886—1969) | ||||||
Маці | Александрына Чаўшэску (1888—1977) | ||||||
Жонка | Алена Чаўшэску[d] | ||||||
Дзеці | Зоя Чаўшэску[d], Ніку Чаўшэску[d] і Валянцін Чаўшэску[d] | ||||||
Веравызнанне | атэіст | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны, cobbler | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1948 — невяд. | ||||||
Прыналежнасць | Узброеныя сілы Румыніі | ||||||
Род войскаў | Сухапутныя войскі Румыніі | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | ceausescu.org (англ.) | ||||||
![]() |
Вылучаўся сваёй адносна нейтральнай знешняй палітыкай: трымаўся аўтаноміі ўнутры сацыялістычнага блоку краін (не байкатаваў алімпіяду ў Лос-Анджэлесе у 1984, устрымаўся ад уводу войскаў у Чэхаславакію ў 1968), але імкнуўся захоўваць добрыя адносіны з СССР. Добрыя стасункі з Заходняй Еўропай дазвалялі яму атрымліваць буйныя крэдыты, якія ў значнай ступені забяспечылі эканамічны рост ў 1960-1970-я гады. Між тым унутры краіны праводзіў усё болей жорсткую, аўтарытарную палітыку, паступова насаджваючы культ сваёй асобы. Але рост запазычанасці прымусіў Чаўшэску пагадзіцца на рэжым жорсткай эканоміі і зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. Гэты і шэраг іншых фактараў (у тым ліку крызіс сацыялістычнага лагеру, зніжэнне цэн на нафту) прывялі да антыкамуністычнай рэвалюцыі, у час якой узброеныя сілы забілі каля 50 мужчын, жанчын і дзяцей, звяржэння і расстрэлу Нікалае Чаўшэску.
Непасрэднай падставай дзеля Румынскай рэвалюцыі 1989 года, якая зрынула рэжым Чаўшэску, сталі хваляванні румынскіх венграў у Тымішаары. У час рэвалюцыі Чаўшэску здолеў збегчы на верталёце са сталіцы, але ў выніку быў схоплены румынскім войскам і, разам са сваёй жонкай Еленай паўстаў перад трыбуналам[5]. Трыбунал абвінаваціў Чаўшэску ў злачынствах супраць дзяржавы, генацыдзе ўласнага народа, адкрыцці таемных рахункаў у замежных банках і падрыве нацыянальнай эканомікі[6][7][8].
Растраляны разам з жонкай 25 снежня 1989 года па прысудзе трыбунала, праз некалькі месяцаў пасля судовага пасяджэння. Уся маёмасць была канфіскавана[9]. Смерць Чаўшэску адзначыла канец ланцужка антыкамуністычных рэвалюцый, якія адбыліся ў 1989 годзе ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе.
БіяграфіяПравіць
Раннія гадыПравіць
Нікалае Чаўшэску нарадзіўся 26 студзеня 1918 года ў вёсцы Скарнічэшці ў сялянскай сям’і[10], стаўшы трэцім дзіцём у сям’і з дзесяці дзяцей[11]. Сям’я будучага румынскага лідара жыла даволі бедна — у невялікім трохпакаёвым доме без электрычнасці[10]. Бацьку Нікалае, Андруцэ Чаўшэску, належыла тры гектары сельскагаспадарчай зямлі і некальмі авечак; таксама вялікі прыбытак яму прыносіла кравецкая справа[12]. Нягледзячы на сціплы дастатак, Андруцэ здолеў даць сыну пачатковую адукацыю, уладкаваўцы Нікалае ў вясковую школу, якую той скончыў у 11 гадоў[13]. Пазней сам Чаўшэску пісаў пра сваё дзяцінства[14][15]: «З’яўляючыся сялянскім сынам, я зведаў прыгнёт памешчыкаў, а з адзінаццаці гадоў і капіталістычную эксплуатацыю».
У адзінаццацігадовым узросце Чаўшэску пераехаў у Бухарэст, дзе спачатку жыў са сваёй старэйшай сястрой, Нікулінай Русеску[12]. У сталіцы працаваў на адным з заводаў[11] і пачаў вучыцца шавецкаму рамяству, уладкаваўшыся вучнем да шаўца. У гэты перыяд Чаўшэску меў даволі сціплы прыбытак, што прымусіла яго заняцца дробным крадзяжом[16].
Партыйная дзейнасць у каралеўскай Румыніі (1933—1944)Правіць
У 15 гадоў уладкаваўся падмайстрам у невялічкую шавецкую майстэрню Аляксандра Сандулеску, актыўнага члена Румынскай камуністычнай партрыі (РКП), якая ў той час знаходзілася на нелегальным становішчы[12]. Менавіта ён прывабіў Чаўшэску да дзейнасці ў працоўным руху ў 1933 годзе[11][12]. Нікалае ўступіў у Камуністычны саюз моладзі (КСМ) Румыніі. Тады ж ён упершыню апынуўся ў турме; пазней ён неаднаразова трапляў у розныя турмы Румыніі[17]. Быў арыштаваны ў 1934 годзе, у час забастоўкі чыгуначнікаў[18]: яго арыштавалі за збор подпісаў пад петыцыяй супраць суда над забастоўшчыкамі[19]. У той час за ім замацавалася рэпутацыя актыўнага прапагандысцкага працаўніка, камуніста і антыфашыста[18]. Чаўшэску правёў у зняволенні 2 гады, адбываючы ў тым ліку тэрмін у тым ліку ў катаржнай турме дзеля палітычных вязняў «Дафтана», вядомай сваімі цяжкімі ўмовамі, дзе пазнаёміўся з многімі вядомымі функцыянерамі кампартыі (у прыватнасці, з Георгэ Геаргіу-Дэжам), Ківу Стойкам, Эмілем Бондараш, Аляксандру Магіарош[15]. У «Дафтане» Чаўшэску займаецца вывучэннем тэорыі марксізму пад кіраўніцтвам Геаргіу-Дэжа, пазней Геаргіу-Дэж узяў маладога камуніста пад свой патранаж. У час зняволення ён, як і многія камуністы, спазнаў катаванні з боку супрацоўнікаў турмы; у рэшце рэшт гэта прывяло да таго, што ён пачаў заікацца[11]. Генерал-апазіцыянер Штэфан Косцял пазней выказваўся пра маладога Чаўшэску[20]: «Чаўшэску быў абмежаваным камуністам-энтузіастам, які сам верыў у бязглуздзіцу, якую прапаведваў. Гэта выглядала досыць дзіўна, таму большасць вязняў пазбягалі яго».
У сярэдзіне 1930-х гадоў Чаўшэску наведаў з партыйнымі заданнямі многія гарады Румыніі — Бухарэст, Краёва, Кымпулунг-Мусчэл, Рымніку-Вылчэ. У час гэтых візітаў яго не аднойчы арыштоўвалі[21].
У 1936 годзе ўступіў у РКП[22]. На гэты момант яго постаць стала добра вядомай румынскай каралеўскай тайнай паліцыі «Сігуранцы»: у асабістай справе «Сігуранцы» Чаўшэску названы «небяспечным камуністычным агітатарам» і «распаўсюднікам камуністычных і антыфашысцкіх агітацыйных матэрыялаў»[21]. 6 ліпеня 1936 года суд горада Брашова па дадзеных абвінавачваннях прысудзіў Чаўшэску да турэмнага зняволення тэрмінам на 2 гады, а таксама дадаткова на год і 6 месяцаў зняволення і 1 год прымусовага пражывання ў Скарнічэшці за непавагу да суда[21]. Пераважную частку тэрміну Чаўшэску праводзіць у турме «Дафтана»[21]. Пасля выхаду з турмы ў 1939 годзе, у час ваеннага параду[10], ён знаёміцца з маладой камуністкай-падпольшчыцай Еленай Пятрэску[19], якая нарадзілася ў 1939 годзе ў сям’і фермера і пачала сваю працоўную дзейнасць на тэкстыльнай фабрыцы[10]. Пазней, у 1946 годзе, Елена і Нікалае пабраліся афіцыйным шлюбам; Елена Чаўшэску і ў будучыні аказвала значны ўплыў на палітычнае жыццё Румыніі[13][19].
У 1940 годзе Чаўшэску зноў арыштаваны і асуджаны за «змову супраць грамадскага парадку». Усю вайну ён правёў у турмах і концлагерах, такіх як «Жылава» (1940), «Карансебеш» (1942), «Вэкэрэшць» (1943)[21]. У 1943 годзе яго пераводзяць у канцлагер «Тыргу-Жыу», дзе ў той час знаходзіцца Георгэ Геаргіу-Дэж[19][23][24][25].
Партыйная і дзяржаўная дзейнасць у сацыялістычнай Румыніі (1944—1965)Правіць
Пад канец вайны, у 1944—1945 гадах — сакратар ЦК Камуністычнага саюза моладзі. У 1945 годзе Румынія была занята савецкімі войскамі, ёй быў навязаны прасавецкі, сацыялістычны лад. Кар’ера Чаўшэску, нядаўняга падпольшчыка-камуніста, пайшла ўверх. У канцы 1940-х — сакратар абласнога камітэта партыі спачатку ў Добруджы, потым у Алтэніі. У 1948—1950 — міністр сельскай гаспадаркі, у 1950 — намеснік міністра нацыянальнай абароны ў званні генерал-маёра, у 1951 — старшыня палітычнага ведамства ва ўзброеных сілах, у 1952 — член ЦК кампартыі. Падтрымліваў сакратара партыі Г. Геаргіу-Дэжа ў барацьбе за ўладу з «масквічкай» А. Паўкер, якую ў 1952 годзе пазбавілі партыйных паўнамоцтваў («масквічы» — партыйныя лідары, якія ў час вайны знаходзіліся на тэрыторыі СССР). У 1954 годзе Чаўшэску быў абраны сакратаром ЦК кампартыі, а ў 1955 — членам Палітбюро.
У 1961 годзе з’явіўся румынскі варыянт «нацыянальнага камунізму», які ўключаў у асноўным супраціў палітычнаму курсу М. С. Хрушчова на эканамічную інтэграцыю.
Кіраванне (1965—1989)Правіць
У 1965 годзе Чаўшэску быў абраны генеральным сакратаром ЦК (фактычна лідарам краіны), заняў пасаду старшыні Дзяржаўнага сходу, а ў 1974 — пасля змены канстытуцыі, — прэзідэнтам Румыніі.
Вёў палітыку адносна нейтральнай краіны, маючы актыўныя стасункі і з краінамі сацыялістычнага лагеру, і з дэмакратычнымі дзяржавамі Захаду. Яго ўнутраная палітыка спачатку была адносна ліберальнай, пашырылася свабода прэсы. Але ў другой палове кіравання рэжым рабіўся ўсё болей аўтарытарным, ствараўся культ асобы Чаўшэску. У 1971 годзе, пасля візітаў Нікалае і Алены Чаўшэску ў краіны Азіі (у прыватнасці, у КНДР і Кітай), Чаўшэску выступае на пасяджэнні Выканаўчага камітэта ЦК з «Ліпеньскімі тэзісамі», выкананне якіх прыводзіць да ўсталявання культу асобы кіраўніка СРР, узмацнення таталітарнага рэжыму.
З 22 сакавіка 1965 года да смерці ў 1989 годзе быў генеральным сакратаром ЦК Румынскай камуністычнай партыі. У 1974—1989 гадах быў Прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія.
25 снежня 1989 года расстраляны разам з жонкай Аленай Чаўшэску па прыгаворы трыбунала, праз некалькі гадзін пасля суда; уся яго маёмасць была канфіскавана. Смерць Чаўшэску адзначыла заканчэнне шэрагу антыкамуністычных рэвалюцый, якія адбыліся ў 1989 годзе ва Усходняй Еўропе. Спешны паказальны працэс і мёртвыя Чаўшэску былі запісаны на відэа і жудасныя кадры адразу паказалі тэлеканалы ў многіх заходніх краінах.
УзнагародыПравіць
- Герой Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі (1971).
- Герой Сацыялістычнай Працы Рэспублікі (Румынія, 1964).
- Ордэн Леніна (СССР, 1978).
- Ордэн Карла Маркса (ГДР).
- Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».
- Ордэн Слана (Данія).
- Шаноўны ордэн Бані, Вялікі Крыж.
- Каралеўскі Нарвежскі ордэн Святога Олафа.
- Ордэн Ганаровага легіёна (Францыя).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Чаушеску Николае // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Nicolae Ceaușescu // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118519832 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Лабиринт. Почему поторопились расстрелять Николая Чаушеску . журнал "Планета" (Декабрь 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 24 марта 2013.
- ↑ 1989: Romania's 'first couple' executed . BBC. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 6 лістапада 2007. (англ.)
- ↑ Chehabi, Houchang E. (1998). Sultanistic Regimes. Johns Hopkins University Press. p. 242. ISBN 978-0801856945. (англ.)
- ↑ Chirot, Daniel (1996). Modern Tyrants: the power and prevalence of evil in our age. Princeton University Press. p. 258. ISBN 978-0691027777. (англ.)
- ↑ Имущество семьи диктатора Чаушеску продают на аукционе . «The Good Life» (30 января 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 24 марта 2013.
- ↑ 10,0 10,1 10,2 10,3 Nicolae Ceausescu: a profile of the former communist dictator . Telegraph Media Group (22 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 11 ліпеня 2013.
- ↑ 11,0 11,1 11,2 11,3 Nicolae Ceausescu. biography . A+E Television Networks. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 14 ліпеня 2013.
- ↑ 12,0 12,1 12,2 12,3 Cătălin Gruia: «Viata lui Nicolae Ceausescu», . National Geographic Romania (1 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 11 ліпеня 2013.
- ↑ 13,0 13,1 «Гений Карпат» Чаушеску(руск.) . Персона > Еженедельник 2000 (1 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 23 сакавіка 2013.
- ↑ И. А. Мусский Антиправительственные выступления в социалистической Румынии. Румынская революция 1989 года. // 100 великих диктаторов(руск.) . Праверана 27 сакавіка 2013.
- ↑ 15,0 15,1 Реставрация капитализма в Восточной Европе(руск.) (недаступная спасылка). Новейшая история (1985-200?). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2013. Праверана 27 марта 2013.
- ↑ Николае Чаушеску впервые услышал о коммунистических идеалах в тюрьме, куда попал за воровство . «ФАКТЫ» (30 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 23 марта 2013.
- ↑ Сижу на нарах, как король на именинах . «Украинская правда» (20 октября 2004). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 23 марта 2013.
- ↑ 18,0 18,1 В мире: Зря тронул Трансильванию . Lenta.ru (26 декабря 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 23 марта 2013.
- ↑ 19,0 19,1 19,2 19,3 Nikolae Ceausescu, Chronology . ceausescu.org (18 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 23 марта 2013.
- ↑ Владимир Шевелёв. Диктаторы и Боги: Чаушеску, Пиночет, Мао Цзэдун, Пол Пот. Чаушеску и «Золотая Эра» Румынии (руск.) . — Ростов-на-Дону: Феникс, 1999. — ISBN 5-222-00675-1.
- ↑ 21,0 21,1 21,2 21,3 21,4 Cătălin Gruia. «Viata lui Nicolae Ceausescu» . National Geographic Romania, стр. 43 (1 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 14 ліпеня 2013.
- ↑ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.. Москва: Большая советская энциклопедия. 1969—1978.
- ↑ Николае Чаушеску: «Перестройка ведёт к крушению социализма»(руск.) (недаступная спасылка). запорожский еженедельник, газета Истеблишмент (8 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2007. Праверана 26 сакавіка 2008.
- ↑ (2007 год). Николае Чаушеску. Дорога на эшафот (flv). Совершенно секретно. 5 канал. Праверана 26 сакавіка 2013. Падзея адбылася 44:03.
- ↑ Gheorghe Gheorghiu-Dej (relation to Ceausescu) . Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 23 марта 2013.