Фасоля звычайная

Фасоля звычайная[3][4] (Phaséolus vulgáris) — від раслін з роду фасоля сямейства бабовыя. Культурная расліна. Мае шмат разнавіднасцяў і сартоў. Сарты адрозніваюцца паміж сабой па форме і колеру лісця, кветак і пладоў. На ежу бяруць як насенне, так і струкі (зялёная фасоля).

Фасоля звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phaseolus vulgaris L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26857
NCBI  3885
EOL  645324
GRIN  t:27632
IPNI  514191-1
TPL  ild-2934
Струкі фасолі звычайнай

Фасоля звычайная, пасоля, хвасоля[5][6], кас'яч[7], квасоля, квасуля[3], шальбабона[8], квасёл, квасоль[3].

Батанічнае апісанне

правіць

Фасоля звычайная — аднагадовая травяністая расліна 0,5-3 м вышынёй (сустракаюцца як карлікавыя сарты, так і павойныя з даўжынёй сцябла да 3 м). Сцябло ў некаторых сартоў уецца, у іншых — прамое; галінастае, пакрыта рэдкімі валасінкамі.

Лісце парнаперыстае, на доўгіх хвосціках. Кветкі па 2-6 на доўгіх кветаножках, 1-1,5 см даўжыні, ад белых да цёмна-пурпуровых і фіялетавых, матыльковыя.

Плод — бабы, вісячыя, 5-20 см даўжыні, 1-1,5 см шырыні, прамыя або выгнутыя, ад бледна-жоўтых і зялёных да цёмна-фіялетавых, з 2-8 зярняткамі. Зярно 5-15 мм даўжыні, эліптычнае, ад белага да цёмна-ліловага і чорнага колеру, аднастайнае або мазаічнае, крапчатае, плямістае.

Хімічны склад

правіць

Утрымлівае бялкі (у асобных сартах да 31 %), вугляводы (мона-і алігацукрыды, крухмал), азоцістыя рэчывы (у тым ліку і незаменныя амінакіслоты), флаваноіды (кверцытурон), стэрыны (β-і γ-сітастэрыны, стыгмастэрын) і арганічныя кіслоты (яблычная, малонавая, лімонная). Змяшчае вітаміны: пірыдаксін, тыямін, пантатэнавую і аскарбінавую кіслоты. У надземнай частцы фасолі знойдзены флаваноіды (кемпферол-3-глюказід, кемпферол-3-глюкаксілазід, мірыцэтын-3-глюказід), лейкаантацыяніды (лейкадэльфінідын, лейкацыянідын, лейкапеларганідын) і антацыяны (цыянідын, пеларганідын, дэльфінідын, петунідын-3-глюказід і мальвідын −3-глюказід).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.-С.332
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.