Вітра́ж (фр.: vitre — аконнае шкло, ад лац.: vitrum[1] — шкло) — твор дэкаратыўнага мастацтва выяўленчага або арнаментальнага характару з каляровага шкла, разлічаны на скразное асвятленне і прызначанае для запаўнення праёму, часцей за ўсё аконнага, у якім-небудзь архітэктурным збудаванні.

Вітражы

З даўніх часоў вітраж выкарыстоўваўся ў храмах.

У раннехрысціянскіх храмах вокны запаўняліся тонкімі празрыстымі пласцінамі каменя (алебастр, селеніт), з якіх складалі арнамент.

У раманскіх храмах (Францыя, Германія) з’явіліся сюжэтныя вітражы. Шматколерныя, вялікія па памеры вітражы з разнастайных па форме шклярын, змацаваных свінцовымі перамычкамі, з’яўляліся асаблівасцю гатычных сабораў. Часцей за ўсё гатычныя вітражы адлюстроўвалі рэлігійныя і побытавыя сцэны. Яны размяшчаліся ў велізарных спічастых вокнах, і ў гэтак званых «ружах». У эпоху Адраджэння вітраж існаваў як жывапіс на шкле, ужывалася тэхніка выскрабання па адмыслова пафарбаваным рознакаляровым шкле.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.294

Літаратура

правіць