Іон Андрэеску[4] (рум.: Ion Andreescu, 15 лютага 1850, Бухарэст22 кастрычніка 1882, Бухарэст) — румынскі мастак. Першы прадстаўнік імпрэсіянізму ў румынскім жывапісе.

Іон Андрэеску
рум.: Ion Andreescu
Фатаграфія
Аўтапартрэт (1882), Нацыянальны музей мастацтваў Румыніі, Бухарэст
Дата нараджэння 15 (27) лютага 1850
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка (3 лістапада) 1882 (32 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Румынія
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак імпрэсіянізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Іон Андрэеску нарадзіўся ў Бухарэсце ў сям'і крамніка. Вучыўся ў інтэрнаце, дзе, сярод іншага, вывучыў французскую мову. У 1863 годзе паступіў у мастацкую школу, з 1869 займаўся пад кіраўніцтвам аднаго з найбуйнейшых румынскіх мастакоў таго часу Тэадора Амана. У 1870 годзе выйграў конкурс на пасаду выкладчыка ў той жа мастацкай школе, але з-за бюракратычных перашкод не змог яе заняць. Увесь гэты час Андрэеску востра меў матэрыяльныя цяжкасці. На кароткі час, дзякуючы заступніцтву Амана, ён змог заняць месца настаўніка малявання ў гандлёвым вучылішчы ў Бухарэсце. З верасня 1872 г. ён працаваў настаўнікам у Бузау.

Андрэеску даволі хутка расчараваўся ў румынскай сістэме мастацкай адукацыі і з'ехаў у Парыж, дзе ў 1878 годзе пачаў наведваць мастацкую акадэмію. Адначасова ён зблізіўся з мастакамі Барбізонскай школы, сярод якіх быў і Мікалае Грыгарэску. Пасля ён быў блізкі імпрэсіяністам і лічыцца першым прадстаўніком імпрэсіянізму ў румынскім мастацтве.

У 1881 годзе Андрэеску вярнуўся ў Румынію, дзе на наступны год памёр ад сухотаў ва ўзросце 32 гадоў.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. Cimitirul Șerban Vodă-Bellu din Capitală - mormintele clericilor și ale altor personalități bisericești și naționale — 2023. Праверана 15 красавіка 2024.
  4. Напісанне імя і прозвішча Іон Андрэеску ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.359.

Спасылкі правіць


  • Radu Bogdan, Ion Andreescu, Meridians, Bucharest (1962) (рум.)
  • Corina Firuţă, Cori Simona Ion, Ioan Andreescu: 1850-1882: Colecție de artă, Alcor Edimpex, (1997), ISBN 9739790143
  • bucovine.com Архівавана 8 красавіка 2012. (англ.)