Нагавіцы

(Пасля перасылкі з Штаны)

Нагаві́цы, штаны́, по́рткі — адна з асноўных частак традыцыйнага адзення.

Мужчынскія нагавіцы

У беларусаў

правіць

Нагавіцы з'яўляюцца адной з асноўных частак традыцыйнага мужчынскага адзення беларусаў. Шыліся звычайна з аднатоннага ці шарачковага палатна, са зрэбнай ці паўсуконнай тканіны, зімовыя — з цёмнага сукна (суко́ннікі)[1].

Вузкія калошы злучалі ў верхняй частцы ромбападобнай устаўкай; зашпіляліся спераду. Былі каўняровыя (каўнер) на поясе, які зашпільваўся на калодачку-біргельку або гузік і бескаўняровыя на матузку[1].

Калошы ўнізе спадалі свабодна або абкручваліся анучамі і аборамі лапцяў. Кашулю насілі паверх нагавіц і падпярэзвалі поясам[1].

У канцы XIX стагоддзя белыя палатняныя нагавіцы сталі сподняй адзежынай. У XX стагоддзі традыцыйныя нагавіцы былі выцесненыя фабрычнымі вырабамі агульнаеўрапейскага крою[1].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б в г М. Ф. Раманюк. Нагавіцы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.

Літаратура

правіць