Фларын Чэзарэ Аўату (рум.: Cezar Florin Ouatu; нар. 18 лютага 1980 Плаешці, Румынія) — румынскі спявак, які быў абраны прадставіць Румынію на конкурсе песні «Еўрабачанне 2013», з песняй «It's My Life».

Чэзар Аўату
Cezar Ouatu
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Фларын Чэзар Аўату
Дата нараджэння 18 лютага 1980(1980-02-18) (44 гады)
Месца нараджэння Плаешці, Румынія
Краіна Сцяг Румыніі Румынія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Гады актыўнасці 2004 — н.ч.
Пеўчы голас контратэнар
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера
Супрацоўніцтва Андрэа Бачэлі, Вангеліс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кароткая біяграфія правіць

Чэзарэ Аўату нарадзіўся ў Румыніі 18 лютага 1980 г. ў горадзе Плаешці. У 2004 годзе ён з адзнакай заканчвае Міланскую кансерваторыю і пачынае працаваць на сцэнах найбуйнейшых оперных тэатраў Еўропы.

Еўрабачанне-2013 правіць

16 мая 2013 года спявак прадстаўляў Румынію на конкурсе песні Еўрабачанне 2013 у шведскім горадзе Мальмё і выступаў у другім паўфінале. Па выніках галасавання ў Чэзарэ быў сямнаццаты нумар выступлення, пасля швейцарскай групы «Takasa». Па выніках галасавання другога паўфіналу журы і тэлегледачоў спявак прайшоў у фінал конкурсу, які адбыўся 18 мая 2013 года. Выступаў у фінале Чэзарэ пад нумарам - 14.