Фартэпіяна
Фартэпія́на — агульная назва клавішна-струнных музычных інструментаў — раяляў і піяніна. Назва паходзіць ад італьянскага forte — «гучна» і piano — «ціха». У большасці еўрапейскіх моў, у адрозненне ад беларускай, слова fortepiano абазначае толькі старадаўняе фартэпіяна, тады як сучаснае фартэпіяна абазначаецца як piano, klavier і г.д.
Фартэпіяна | |
---|---|
разнавіднасці: піяніна, раяль (на іл.) | |
Класіфікацыя | • клавішны інструмент |
Дыяпазон |
|
Роднасныя інструменты | клавесін, клавікорд, спінет |
Музыканты | гл. спіс класічных піяністаў |
Фартэпіяна на вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПапярэднікамі фартэпіяна былі клавесін і клавікорд. Іх недахопамі былі хутка згасаючы гук і пастаянны ўзровень гучнасці, што выключала адзін з выразных сродкаў музыкі — дынаміку. Механіка сучаснага фартэпіяна была вынайдзена італьянскім майстрам Крыстафоры каля 1709 г. Першыя музычныя творы для фартэпіяна з'явіліся ў XVIII стагоддзі (Гайдн, Моцарт). У ходзе развіцця да інструмента былі дададзены педалі. Для хатняга музіцыравання ў 1826 г. было пабудавана піяніна. У XX стагоддзі з'явіліся прынцыпова новыя інструменты — электронныя піяніна і сінтэзатар.
Механіка
правіцьГук у фартэпіяна здабываюць ударам малаточка па струне. Струны з дапамогай калкоў нацягнутыя на рэзанансную дэку (у піяніна дэка знаходзіцца ў вертыкальным становішчы, у раялі — у гарызантальным). Для кожнага гуку існуе хор струн: тры для сярэдняга і высокага дыяпазонаў, дзве або адна — для ніжняга. Дыяпазон большасці фартэпіяна складае 88 паўтонаў ад ля субконтрактавы да до 5 актавы (больш старыя інструменты могуць абмяжоўвацца нотай ля 4 актавы зверху; рэдка сустракаюцца і інструменты з больш шырокім дыяпазонам — ад фа субконтрактавы). У нейтральным становішчы струны, акрамя апошніх паўтара-двух актаў, датыкаюцца з дэмпферам. Пры націсканні клавішы ў дзеянне прыводзяць прыладу з рычагоў, папружак і малаточкаў, званую фартэпіяннай механікай. Пасля націскання ад адпаведнага хору струн аддзяляецца дэмпфер, каб струна магла вольна гучаць, і па ім ударае малаточак, абабіты фільцам (лямцам).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 328. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
правіць- Фортепьяно (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Риман Г. Музыкальный словарь. Пер. с нем. Б.П. Юргенсона, доп. рус. отд-нием. — М.: ДиректМедиа Паблишинг, 2008. — CD-ROM. Архівавана 22 верасня 2015. (руск.)
- Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002 Архівавана 29 верасня 2010. (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фартэпіяна