Клавікорд

музычны інструмент

Клавікорд (ад лац.: Clavis — «ключ» і стар.-грэч. Χορδή — «струна») — невялікі клавішны струнны ударна-заціскны музычны інструмент, адзін з папярэднікаў фартэпіяна. Гук на клавікордах здабываецца пры дапамозе металічных штыфтоў з плоскай галоўкай — тангентаў. Дыяпазон клавікордах мяняўся з часам. Так, першапачаткова, ён складаў дзве з паловай актавы, з сярэдзіны XVI стагоддзя — павялічыўся да чатырох, а ў далейшым быў роўны ўжо пяці актавам.

Клавікорд
выява
Класіфікацыя Клавішны інструмент, Хардафон
Лагатып Вікісховішча Клавікорд на вікісховішчы

Клавікорд з’яўляецца адным з найстарэйшых клавішных інструментаў і паходзіць ад старажытнага манахорда. Упершыню назва «клавікорд» згадваецца ў дакументах 1396, а самы стары захаваны інструмент быў створаны ў 1543 Даменікам Пізанскім (Domenicus Pisaurensis) і знаходзіцца цяпер у Лейпцыгскім музеі музычных інструментаў. Найбольшага росквіту клавікордная музыка дасягнула ў XVII—XVIII стст., пасля чаго, з прыходам у свет фартэпіяна, паступова сышла з сусветных сцэн.

Для клавікордаў стваралі творы такія вялікія кампазітары, як І. С. Бах, яго сын К. Ф. Э. Бах, В. А. Моцарт і Л. ван Бетховен (хоць у часы апошняга ў моду ўсё імклівей ўваходзіла фартэпіяна, інструмент, які Бетховену вельмі падабаўся).

(A/B)клавішы; (1A/1B) тангенты (металічныя); (2A/2B) клавішы; (3) струна (дакладней яе якая гучыць частка пры ўдары тангента); (4) рэзанансная дэка; (5) колак; (6) дэмпфер

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць