Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага
Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Маладзечна Мінскай вобласці Беларусі. Размешчаны па адрасе вул. Вялікі Гасцінец, 52.
Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага | |
---|---|
![]() | |
Дата заснавання | 1958 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Рыгор Сямёнавіч Сарока |
Размяшчэнне |
![]() |
Адрас | 222310, Мінская вобласць, г. Маладзечна, вул. Вялікі Гасцінец, 52 |
molmk.by | |
![]() |
ГісторыяПравіць
Маладзечанскае музычнае вучылішча заснавана ў 1958 годзе. Размешчана ў будынку, у якім жыў Міхал Клеафас Агінскі (у гады жыцця М.К. Агінскага на дадзеным месцы было поле, якое існавала на дадзеным месцы да пачатку генеральнай забудовы Маладзечна пасля Другой сусветнай вайны). У 1993 г. вучылішчу прысвоена яго імя. З 1 верасня 2011 г. вучылішча было пераназвана ў УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага».
На будынку вучылішча ўстаноўлена мемарыяльная дошка Агінскаму (скульптар В. Янушкевіч).
ДзейнасцьПравіць
Рыхтуе музыкантаў-інструменталістаў, спевакоў, дырыжораў, музыказнаўцаў, выкладчыкаў дзіцячых музычных школ. Працуюць аддзяленні: фартэпіяна; баяна і акардэона; духавых і ўдарных інструментаў; народных струнных; струнных смычковых інструментаў; спеваў; харавога дырыжыравання; тэорыі музыкі; дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (з 1995).
Пры вучылішчы працуе дзіцячая музычная школа. Сярод творчых калектываў: Маладзечанскі гарадскі сімфанічны аркестр, народныя аркестры рускіх народных і духавых інструментаў (у 1975—1996 дзейнічаў таксама народны камерны аркестр народных інструментаў); жаночы хор і хор студэнтаў тэарэтычнага аддзялення; вакальны ансамбль «Аніма», камерныя ансамблі.
Вядомыя асобыПравіць
У розны час у вучылішчы выкладалі: Л. Гуцін, Я. Дзягцярык, В. Іваноў, М. Казінец, В. Карэтнікаў, Т. Мдывані, Л. Свердэль, Ф. Севасцьянаў, І. Хадоска, Г. Цэпава; яго ўзначальвалі Р. Грышаеў, І. Сушкевіч, Л. Школьнікаў, А. Шунтаў, Ю. Шпадарук, Э. Кірыленка, Р. Сарока (з 1980 дырэктар). Сярод выпускнікоў: Ю. Антонаў, А. Елісеенкаў, А. Кашапараў, Л. Колас, Л. Нікольскі, Т. Раеўская, А. Ціхановіч і інш.
ЛітаратураПравіць
- Маладзечанскае музычнае вучылішча. Маладзечна, 1996.
- Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М. К. Агінскага // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).