Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч

(Пасля перасылкі з А. Ціхановіч)

Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч (13 ліпеня 1952, Мінск28 студзеня 2017, Мінск) — беларускі эстрадны спявак. Заслужаны артыст Беларусі (1991), Народны артыст Беларусі (2006).

Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 13 ліпеня 1952(1952-07-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 2017(64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Інструменты бас-гітара і вакал
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны
Народны артыст Беларусі Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 13 ліпеня 1952 года ў Мінску. Падчас вучобы ў Сувораўскім ваенным вучылішчы іграў на трубе ў ваенным духавым аркестры. У гэтыя ж гады ўваходзіў у склад маладзёжнага гурта «Факіры», які выконваў папулярныя эстрадныя кампазіцыі.

Скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча, у 1982 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1971 года ў Беларускай філармоніі, саліст ВІА «Верасы». З 1987 года саліст-вакаліст Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі. З 1988 года — стваральнік і кіраўнік (з жонкай Ядвігай Паплаўскай) першага ў Беларусі Тэатра песні і студыі пры ім (у 2003 годзе пераўтвораны ў прадзюсерскі цэнтр «Прафіартвідыён»). Адначасова з 2001 года — музычны кіраўнік беларускага канала «Сталічнае тэлебачанне». Выступаў з Паплаўскай у складзе эстрадна-вакальнага дуэта. Аўтар папулярных эстрадных песень.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2006 года № 185 за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый Аляксандру Ціхановічу і яго жонцы Ядвізе Паплаўскай прысвоены званні «Народны артыст Беларусі».

Памёр 28 студзеня 2017 года пасля шэрагу цяжкіх хвароб[1].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.

Спасылкі

правіць