Юрый Мікалаевіч Гільдзюк

Юрый Мікалаевіч Гільдзюк (нар. 15 мая 1948, Гродна) — беларускі піяніст. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1992). Прафесар (2015). Член прэзідыума і праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў, праўлення Саюза тэатральных дзеячаў, рэпертуарнай камісіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1989—2017), камісіі па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь (1985—2017), член экспертнага савета па прэміях Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2006—2017).

Юрый Мікалаевіч Гільдзюк
Дата нараджэння 15 мая 1948(1948-05-15) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. В. Луначарскага (1971, клас І. А. Цвятаевай); асістэнтура-стажыроўка пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П. І. Чайкоўскага (1973) пад кіраўніцтвам Я. І. Мільштэйна.

З 1978 года з’яўляецца выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Загадчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства (1978—1983). З 1983 старшы выкладчык, дацэнт (з 1985), прафесар (з 1997) кафедры спецыяльнага фартэпіяна.

З 1983 года мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Сярод выхаванцаў (канцэртуючыя піяністы, педагогі і канцэртмайстры, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў піяністаў):

  • Лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Паначэўны;
  • Лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Сікорскі;

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2008), медалём За заслугі для культуры Польшчы (2015), граматай Вярхоўнага Савета БССР (1987), Ганаровымі граматамі Эстонскай ССР (1986), Міністэрства культуры СССР ЦК прафсаюза работнікаў культуры (1983), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1997, 1998).

Творчасць

правіць

Дыпламант рэспубліканскага (1968) і міжрэспубліканскага (1969) конкурсаў. Уладальнік дыплома за канцэртмайстарскае майстэрства на конкурсе С. Роўза ў ЗША (1997). Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у якасці саліста, ансамбліста і канцэртмайстра з вядомымі інструменталістамі, опернымі і камернымі спевакамі ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Германіі, Францыі, Чэхіі, Славеніі, Балгарыі, ЗША. Удзельнічае ў музычных фестывалях, форумах, Днях беларускай культуры ў Расіі, Украіне, Малдове, Літве, Эстоніі, Францыі, Польшчы, Германіі.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі фартэпіяннага мастацтва.

Бібліяграфія

правіць
  • Кафедра концертмейстерского мастерства // Белорусская ордена Дружбы народов государственная консерватория (очерки истории). Минск, 1984;
  • Жанр сонаты в творчестве А. В. Богатырева // Проблемы национальных музыкальных культур на рубеже третьего тысячелетия: Материалы междунар. науч. конф. «Цивилизация и культура: проблема актуальности национального фактора на рубеже третьего тысячелетия (муз. аспект)» г. Минск 29—30 окт. 1998. Минск, 1999;
  • К вопросу о некоторых современных тенденциях развития белорусского музыкально-исполнительского искусства // Музыкальное искусство на рубеже столетий: Материалы междунар. науч. конф. «Музыкальное творчество и XX век: традиции, новации и перспективы». (г. Минск, 21 апреля 2000 г.). Минск, 2000;
  • Современная концепция работы Белгосфилармонии с детьми и молодежью // Обучение и воспитание одаренных детей и молодежи: проблемы психологии, педагогики, методики: Материалы Междунар. науч. конф. «Музыкальное воспитание и образование» 9—12 янв. 2001 г. / БелИПК. — Мн., 2001;
  • Об особенностях композиции и исполнительской интерпретации романтического инструментального цикла («Серьезные вариации» ор. 54 Ф. Мендельсона-Бартольди и «Фантастические пьесы» ор. 12 Р. Шумана): лекции для слушателей факультета повышения квалификации и переподготовки Белорусской государственной академии музыки. Минск, 2014.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Горбушина, И. Л. Юрий Николаевич Гильдюк — пианист, педагог, музыкальный деятель // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. № 21. Минск, 2012;
  • Мдивани, Т. Панарама музычнага мастацтва другой паловы ХХ ст.: сімфанічная, народна-аркестравая, камерна-інструментальная музыка, опера і духоўныя творы //Беларусы. Т. 11. Музыка /Т. Б. Варфаламеева [і інш.]; рэдкал.: М. Ф. Пилипенка [і інш.]; навук. Рэд. А. І. Лакотка; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы. Минск: Беларус. навука, 2008;
  • Савицкая, О. П. Фортепианное и органное концертно-исполнительское искусство // Белорусское концертно-исполнительское искусство: последняя треть XX — начало XXI века / Т. Г. Мдивани [и др.]; Минск: Беларус. навука, 2012.

Спасылкі

правіць