Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі
Міхаі́л Па́ўлавіч Дрыне́ўскі (12 лютага 1941, Тонеж — 9 лістапада 2020) — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусі імя Г. І. Цітовіча. Народны артыст Беларусі.
Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі |
Дата нараджэння | 12 лютага 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 2020 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў вёсцы Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці (БССР). У 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса «Труд» у вёсцы Тонеж.
У 1959 годзе паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў у 1963 годзе. У час вучобы Міхаіл Дрынеўскі працаваў з народным хорам вёскі Прыбыткі Гомельскага раёна, дзіцячым хорам Палаца піянераў г. Гомеля.
У 1963 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. В. Луначарскага (клас Г. П. Зелянковай), пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З 1973 года М. Дрынеўскі — галоўны хормайстар, з 1975 года — мастацкі кіраўнік Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча. Дырыжор, фалькларыст, этнограф, знаўца народнай музыкі М. П. Дрынеўскі перапрацаваў і ўзбагаціў творчы працэс Народнага хору, сфармаваў высокапрафесійны нацыянальны калектыў. Ён працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору Г. І. Цітовічам.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Памёр 9 лістапада 2020 года ў выніку ўскладненняў, выкліканых COVID-19. Пахаваны на Усходніх могілках.
УзнагародыПравіць
Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), народны артыст БССР (1987), узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём Францыска Скарыны (1990), ордэнам Францыска Скарыны (2002), прафесар.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- Мастацкі кіраўнік — Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч // сайт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
- Міхась Дрынеўскі: «Несці народу ягоную ж спадчыну» // Полымя, 2010, № 6, С. 130—149