Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — былая вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Магілёве. Быў размешчаны ў былым будынку гаркама КПБ па адрасе вул. Крыленкі, 12.

Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Заснаваны 1990
Год закрыцця 2021
Размяшчэнне Магілёў
Юрыдычны адрас 212000, г. Магілёў, вул. Крыленкі, 12

Гісторыя

правіць

У 1990 годзе ў Магілёве адкрыты педагагічны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2011 годзе факультэт ператвораны ў Магілёўскі філіял. У філіяле былі створаны акадэмічны хор, вакальны ансамбль, камерны аркестр, аркестр народных інструментаў імя Л. Л. Іванова, якія вялі актыўную канцэртную дзейнасць.

Закрыты загадам рэктара К. М. Дулавай ад 13.05.2021 № 17.[1]

Структура

правіць

У філіяле станам на пачатак 2021 года дзейнічала кафедра харавога дырыжавання і інструментальнага выканальніцтва.

Спецыяльнасці

правіць

У філіяле праводзілася навучанне па наступных спецыяльнасцях:

  • «Дырыжаванне» (акадэмічны хор);
  • «Фартэпіяна»;
  • «Струнныя смычковыя інструменты (скрыпка, альт, віяланчэль)»;
  • «Духавыя інструменты (флейта, габой, кларнет, трамбон, труба, саксафон)»;
  • «Ударныя інструменты»;
  • «Струнныя народныя шчыпкова-ўдарныя інструменты (цымбалы, балалайка, домра)»;
  • «Баян-акардэон».

Дырэктары

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць