Мікалай Міхайлавіч Алданаў
Мікалай Міхайлавіч Алданаў (нар. 12 мая 1959, в. Савеленкі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Мікалай Міхайлавіч Алданаў | |
---|---|
Нараджэнне |
12 мая 1959 (65 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Магілёўскае музычнае вучылішча, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага, магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Працаваў выкладчыкам, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Брэсцкага музычнага вучылішча, выкладчыкам Брэсцкага музычнага каледжа, дацэнтам філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» г. Магілёва.
Дырэктар Магілёўскага філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», мастацкі кіраўнік аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова ўстановы культуры «Магілёўская абласная філармонія».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[1].
Зноскі
- ↑ Алданаў Мікалай Міхайлавіч Архівавана 18 жніўня 2020.