Каменналаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Каменнала́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Каменныя Лавы.

Каменналаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шклоўскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каменныя Лавы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 210
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Высокаўскага і Старавадвянскага сельсаветаў, у склад Рыжкавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Ганцавічы, Лопавічы і Папоўцы)[1].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1606 чалавек[2], з іх 93,7 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1210 чалавек[4].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.