Старашклоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Рыжкавіцкі сельсавет)

Старашкло́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Шклоў (не ўваходзіць у склад).

Старашклоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шклоўскі раён
Уключае 39 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Шклоў (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 203
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Рыжкавіцкі сельсавет у складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рыжкавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Чарнаруцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Аляксандраўка, Вялікае Чорнае, Лутна, Малое Чорнае і Тросна), са скасаванага Высокаўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Ганцавічы, Лопавічы і Папоўцы)[1]. 7 сакавіка 1975 года ў склад Старасельскага сельсавета перададзены вёскі Лутна і Тросна[2]. У 1977 годзе скасавана вёска Іскра (уключана ў склад Шклова)[3]. 14 снежня 2007 года ў склад Шклова ўключаны вёскі Маладзёжная і Рыжкавічы, цэнтр сельсавета перанесены ў горад Шклоў[4]. 1 сакавіка 2012 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Станцыя Рыжкавічы[5]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарнаруцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: агарагарадок Чарнаручча, вёскі Бабчына, Вабічы, Карбатоўка, Клімавічы, Красная Горка, Палыкавічы, Рагозна, Рамшына, Ступляны і Тударава), сельсавет перайменаваны ў Старашклоўскі[6].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў) — 1282 чалавекі[7], з іх 94,9 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (39 населеных пунктаў) — 1203 чалавекі[9].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 сакавіка 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  3. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня, 16 і 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района
  5. Решение Шкловского районного Совета депутатов от 1 марта 2012 г. № 16-12 Об образовании населенного пункта
  6. Решение Могилевского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.