Чарнаруцкі сельсавет
Чарнару́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)[1] Чарнаручча.
Чарнаруцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шклоўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Чарнаручча |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 20 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 668 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чорненскага сельсавета[2]. 11 сакавіка 1960 года ў склад Рыжкавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Аляксандраўка, Вялікае Чорнае, Лутна, Малое Чорнае і Тросна)[3]. У 1985 годзе скасавана вёска Рубеж[4]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старашклоўскага сельсавета[5].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 668 чалавек[6], з іх 97,8 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: агарагарадок Чарнаручча, вёскі Бабчына, Вабічы, Карбатоўка, Клімавічы, Красная Горка, Палыкавічы, Рагозна, Рамшына, Ступляны і Тударава.
Крыніцы
правіць- ↑ Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 15-12 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Шкловского района в агрогородки
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 жніўня і 15 кастрычніка 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 32 (1838).
- ↑ Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.