Рамшына (Шклоўскі раён)

вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ра́мшына[1] (трансліт.: Ramšyna, руск.: Рамшино) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Старашклоўскага сельсавета.

Вёска
Рамшына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 22 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2239
Аўтамабільны код
6
СААТА
7258828114
Рамшына на карце Беларусі ±
Рамшына (Шклоўскі раён) (Беларусь)
Рамшына (Шклоўскі раён)
Рамшына (Шклоўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Рамшына (Шклоўскі раён)

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Чарнаруцкага сельсавета[2].

Назва правіць

Назва Рамшына адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага імені Ramšys. Яно ўтворанае ад асновы Ram- (< літоўскае ramus «спакойны») і антрапанімічнага пашыральніка -š-.

Тут сама на поўдні ад Рамшына адыменныя тапонімы Карбатоўка, Супшынка, ад аднаасноўных імёнаў тыпу Kar-but-as, Supšys.

Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што ідзе на Бялынічы ад Талачына (а перад ім — ад Сянна і Бешанковічаў): Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Варгуццева, Гірымшчына, Табараўшчына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Vargutis, Gi-rim’as, Ta-bar’as).

Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю літоўскім Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[3].

Іншае Рамшына, такога ж паходжання і ў такім жа тапанімічным акружэнні, — паміж Сянном і Віцебскам.

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 13 ліпеня 2015.
  3. Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50-53.

Спасылкі правіць