Майск (Бялыніцкі раён)
Майск[1] (трансліт.: Majsk, руск.: Майск; да 30 ліпеня 1964 года Пу́пса[2]) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Машчаніцкага сельсавета.
Вёска
Майск
|
Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Машчаніцкага сельсавета[3], да 22 лютага 2012 года — у склад Эсьмонскага сельсавета[4].
Гісторыя
правіцьУ 1676 годзе згадваецца як вёска Пупса ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[5].
Назва
правіцьЗ коранем Pup-s- старое прускае імя Pupse, сучаснае адыменнае літоўскае прозвішча Pupsaitis.
Вышэй і ніжэй па рацэ Аслік (прыток Друці), на якой стаіць Пупса, — адыменныя тапонімы Эсьмоны і Боўсевічы, ад балцка-літоўскіх антрапонімаў тыпу Eis-mant’as, Bausys.
Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай умацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[6].
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пу́пса, ж.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 18 мая 2021.
- ↑ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
- ↑ Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50-53.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх