Эсьмоны

вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Эсьмо́ны[1] (трансліт.: Eśmony, руск.: Эсьмоны) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Машчаніцкага сельсавета.

Вёска
Эсьмоны
Эсьмонскі дзіцячы садок-сярэдняя школа
Эсьмонскі дзіцячы садок-сярэдняя школа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 230 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2232
Паштовыя індэксы
213171
Аўтамабільны код
6
СААТА
7204840106
Эсьмоны на карце Беларусі ±
Эсьмоны (Беларусь)
Эсьмоны
Эсьмоны (Магілёўская вобласць)
Эсьмоны

Гісторыя правіць

У 1670 годзе згадваецца як маёнтак Ясмяны/Ясмянка/Есьманоўка ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2].

У 1924—1960 і 1965—2012 гадах — цэнтр Эсьмонскага сельсавета, у 1960—1965 гадах — у складзе Машчаніцкага сельсавета[3][4].

Назва правіць

Назва Эсьмоны антрапанімічнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імені Eis-mant’as.

Імя Эйсмант(ас) складаецца з дзвюх асноў: Eis- ад eiti «ісці», eislus «ходкі, шпаркі», і Mant- ад manta «(ваенная) здабыча»[5]. Яго значэнне было «Той, хто ідзе па (ваенную) здабычу».

У аўтэнтычнай форме імя захавалася ў тапонімах Эйсманты (ля Бераставіцы і ля Гродна), Эйсмантавічы (каля Дзятлава). У больш змененым выглядзе тапонімы Есьманы і Есьманаўцы (побач паміж Валожынам і Ракавам), Есьманава (ля Мсціслава).

Абедзве іменныя формы выкарыстоўваюцца ў Перапісе вялікалітоўскага войска 1528 года: «Миколаи Еисимонтовичъ» (Горадня), «Глебъ Есмановичъ» (Новагародак)[6].

Вышэй за Эсьмоны па рацэ Аслік (прыток Друці) — тапонімы балцкага антрапанімічнага паходжання Пупса (цяпер Майск) і Боўсевічы, ад балцка-літоўскіх антрапонімаў тыпу Pupsys, Bausys.

Гэтыя адыменныя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што ідзе на Бялынічы ад Талачына (а перад ім — ад Сянна і Бешанковічаў): Людвінаў, Карбатоўка, Супшынка, Рамшына, Варгуццева, Гірымшчына, Табараўшчына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Kar-but’as, Supšys, Ramšys, Vargutis, Gi-rim’as, Ta-bar’as).

Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[7].

Славутасці правіць

 
Могілкавая капліца ў Эсьмонах
  • Руіны могілкавай капліцы.

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 18 мая 2021.
  5. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 86.
  6. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. C. 63, 95.
  7. Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50-53.

Спасылкі правіць