Гірымшчына

вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Гіры́мшчына[1] (трансліт.: Hirymščyna, руск.: Гиримщина) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.

Вёска
Гірымшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 14 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2136
Аўтамабільны код
2
СААТА
2246853016
Гірымшчына на карце Беларусі ±
Гірымшчына (Беларусь)
Гірымшчына
Гірымшчына (Віцебская вобласць)
Гірымшчына

Да сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Азярэцкага сельсавета[2].

Назва Гірымшчына адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імені Gi-rim’as.

Гэтае імя складаецца з дзвюх асноў: Gi- і Rim- (другая аснова ад rimti «спакайнець; цярпець»)[3].

Побач з Гірымшчынай — Табараўшчына, ад двухасноўнага імя Ta-bar’as. Далей — Варгуццева (ад аднаасноўнага імя Vargutis).

Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што паўз Талачын ідзе на Бялынічы ад Сянна і Бешанковічаў: Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Супшынка, Карбатоўка, Рамшына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Supšys, Kar-but’as, Ramšys).

Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю літоўскі Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[4].

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 92, 129—130.
  4. Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50―53.

Спасылкі

правіць