Талачынскі сельсавет
Талачы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Талачын (не ўваходзіць у склад).
Талачынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Талачынскі раён |
Уключае | 73 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Талачын (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 2 лютага 1982 |
Дата скасавання | 24 верасня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 3 410 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Талачын. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Талачынскага местачковага Савета.
2 лютага 1982 года Маціёўскі сельсавет Талачынскага раёна Віцебскай вобласці БССР перайменаваны ў Талачынскі[1]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Плоскаўскага сельсавета (22 населеныя пункты: Букавіна, Валькі, Вялікія Барсучыны, Габрылёва, Гастынічы, Дунавік, Еўлахі, Калюгі, Клянкі, Козкі, Красілава, Крыніцы, Латышова, Малыя Барсучыны, Навінка, Новая Будаўка, Плоскае, Прылессе, Раманаўка, Сакалянка, Сані і Старая Будаўка)[2]. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Дубавое, Жаўна, Прудзец і Шляпіна[3], 4 верасня 2008 года — вёска Зарэчча (уключана ў склад горада Талачын)[4]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Азярэцкага сельсавета (21 населены пункт: аграгарадкі Азерцы і Заднева, вёскі Букарава 1, Букарава 2, Васкрэсенская, Вугалеўшчына, Галынка, Дроздава, Жураўлі, Забалацце, Зялёныя Дубы, Лунная, Міхайлаўшчына, Парэчча, Піямонт, Прудзец, Рыжычы, Свідэршчына, Скавышкі, пасёлкі Відэршчына і Забалацце), а ў склад Серкавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Новае Саколіна, Старое Саколіна, Шмідзельшчына, Яськаўшчына і пасёлак Усвіж-Бук)[5]. 9 лістапада 2021 года скасавана вёска Клянкі[6].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (58 населеных пунктаў) — 3458 чалавек[7], з іх 93,1 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,7 % — армяне[8]; паводле перапісу 2019 года (74 населеныя пункты) — 3410 чалавек[9].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 4 сентября 2008 г. № 125 Об изменении границ города Толочина и Толочинского сельсовета
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Решение Толочинского районного Совета депутатов от 9 ноября 2021 г. № 174 Об упразднении сельского населенного пункта Толочинского района Витебской области Архівавана 29 лістапада 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.