Старое Саколіна
вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
Старо́е Сако́ліна[1] (трансліт.: Staroje Sakolina, руск.: Старое Соколино) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Серкавіцкага сельсавета.
Вёска
Старое Саколіна
|
У 1924—1954 гадах цэнтр Саколінскага сельсавета. Да 13 ліпеня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Рыдамльскага сельсавета[2], да 10 кастрычніка 2013 года — у склад Талачынскага сельсавета[3].
Гісторыя
правіцьУ 1646 годзе згадваецца як горад Сакольня і цэнтр аднайменнага маёнтка ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У ім згадваюцца царква Святога Духа, кальвінскі збор і млын.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 ліпеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2018. Праверана 23 чэрвеня 2015.
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 600
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх