Серкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Серкаві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Серкавіцы.

Серкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Талачынскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Серкавіцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
15 кастрычніка 1960
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 967
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Абідаўскі сельсавет у складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Абідаўка. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рыдамля, сельсавет перайменаваны ў Рыдамльскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Валосаўскага сельсавета[1].

15 кастрычніка 1960 года ўтвораны зноў як Рыдамльскі сельсавет у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Анэлінскага і Няклюдаўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Серкавіцы, у склад Азярэцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Анэліна, Будзькі, Бушмін, Раманоўка, Узгоі, Усвейка Красінская, Ходатава і Шэпетава), наўзамен у склад сельсавета з Азярэцкага сельсавета перададзена вёска Старынка[2]. 29 снежня 1961 года ў склад сельсавета з Азярэцкага сельсавета вернуты 8 населеных пунктаў: Анэліна, Будзькі, Бушмін, Раманоўка, Узгоі, Усвейка Красінская, Ходатава і Шэпетава[3]. 13 ліпеня 1962 года ў склад Еўлахоўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Новае Саколіна, Старое Саколіна, Старынка, Усвіж-Бук, Шляпіна, Шмідзельшчына і Яськаўшчына)[4]. 17 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валосаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Высокі Гарадзец, Галаны, Дубавое, Загацце, Замошша, Заполле, Запруддзе, Лазы, Лаўрэнавічы, Ліцвякі, Нізкі Гарадзец, Петрашы, Рыдамля, Хахлоўка, Чырвоная Горка, Шашалаўка і Якубава)[5]. 7 чэрвеня 1966 года ў склад адноўленега Валосаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Высокі Гарадзец, Галаны, Загацце, Запруддзе, Лазы, Ліцвякі, Нізкі Гарадзец, Петрашы, Хахлоўка, Шашалаўка, Якубава і пасёлак Валосаўскай бальніцы)[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рыдамльскага сельсавета 26 населеных пунктаў[7]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Серкавіцкі[8]. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Будзькі і Гарадзішча[9]. 10 кастрычніка 2013 года ў склад сельсавета з Талачынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Новае Саколіна, Старое Саколіна, Шмідзельшчына, Яськаўшчына і пасёлак Усвіж-Бук)[10]. 28 снежня 2022 года скасавана вёска Зыбалы[11].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 961 чалавек[12], з іх 96,7 % — беларусы, 2,1 % — рускія[13]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 967 чалавек[14].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 ліпеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 61. — 248 с. — 10 000 экз.
  8. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  9. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  10. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  11. Решение Толочинского районного Совета депутатов от 28 декабря 2022 г. № 220 Об упразднении сельских населенных пунктов Толочинского района Витебской области
  12. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  13. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  14. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.