Няклюдаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці БССР
Няклюдаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Няклюдава.
Няклюдаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Талачынскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Няклюдава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 15 кастрычніка 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Аболецкага сельсавета Коханаўскага раёна перададзены вёскі Мошава і Гравы[1]. 15 кастрычніка 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Рыдамльскага сельсавета[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.