Аслік
Аслі́к, Асліўка, Ослік — рака ў Круглянскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Аслік | |
---|---|
![]() Асліўка ля Эсьмон | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 66 км |
Басейн | 413 км² |
Расход вады | 2,6 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Саннікі |
• Каардынаты | 54°18′22,20″ пн. ш. 29°40′13,90″ у. д.HGЯO |
Вусце | Друць |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Асавец |
• Вышыня | 155,3[1] м |
• Каардынаты | 53°56′02″ пн. ш. 29°40′33″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Друць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Круглянскі раён, Бялыніцкі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня 66 км. Плошча вадазбору 413 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Асноўныя прытокі: Чарнаўка, Смародзіна, Крупка (справа), Рутка, Цемрынка (злева).
Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Саннікі Круглянскага раёна, упадае ў Друць каля вёскі Асавец Бялыніцкага раёна. Паўночная частка вадазбору на Аршанска-Магілёўскай, паўднёвая — на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шырынёй 500—800 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 10—20 м, ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае. Берагі нізкія і забалочаныя.

Краявіды правіць
-
Мост праз Аслік побач з Эсьмонамі
-
-
-
-
Аслік узімку паміж Хватаўкай і Смагілаўкай
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1979 г. (руск.)
Літаратура правіць
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 10, 16. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі правіць
- Круглянскі раён // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна(недаступная спасылка)
- Фотоэнциклопедия Беларуси (руск.)