Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы

Дагледжаная версія была праверана 24 сакавіка 2023. 1 змена чакае праверкі.

Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы (БДМК) — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Брэсце. Размешчаны па вул. Гогаля, 7.

Брэсцкі дзяржаўны
музычны каледж
імя Рыгора Шырмы
Заснаваны снежань 1939
Дырэктар Рамуальд Адольфавіч Жабінскі
Тып сярэдняя спецыяльная НУ
Краіна
Адрас Брэст,
вул. Гогаля, 7
Сайт mus.by

Гісторыя

правіць

Рашэнне пра адкрыццё ў Брэсце музычнага вучылішча было прынята ў снежні 1939 года. Гэта была першая музычная сярэдняя навучальная ўстанова ў Заходняй Беларусі.

Сярод тых, хто спрычыніўся да заснавання вучылішча былі такія вядомыя музыканты і педагогі, як Шубік І. Я., Дземчанка М. А., Дабратворская Я. М., Арэнская М. І., Мінстэр М. Я., Жукоўская В. Г., Русін М. А., Бубен Т. Г. і іншыя. У гады Другой сусветнай вайны будынак вучылішча быў разбураны, у агні загінулі музычныя інструменты і бібліятэка. Пасля вызвалення Брэста ад гітлераўскіх захопнікаў ужо 1 верасня 1944 года аднавіліся заняткі ў вучылішчы. Першы выпуск (усяго 3 чалавекі) адбыўся ў 1948 годзе.

За вялікую працу па падрыхтоўцы музычных кадраў у 1969 годзе калектыў вучылішча быў узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1990 годзе ў ім адкрылася аддзяленне народнага харавога спеву.

У лістападзе 1993 года рашэннем Брэсцкага аблвыканкаму вучылішча была пераўтворана ў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову новага тыпу — музычны каледж, а 12 жніўня 1994 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь каледжу было прысвоена імя Рыгора Шырмы.

З 1 верасня 1994 года пры каледжы адкрыта дзіцячая музычная школа прафесійнай арыентацыі.

Спецыяльнасці

правіць

У цяперашні час па 6 спецыяльнасцях у каледжы навучаюцца 298 навучэнцаў, калектыў каледжу складаюць 127 выкладчыкаў і канцэртмайстраў, з іх 90 % — выпускнікі вучылішча (каледжа). Навучанне ў каледжы дзённае па спецыяльнасцях: музыказнаўства, дырыжыраванне, інструментальнае выкананне, спевы (акадэмічныя), мастацтва эстрады, акцёрскае мастацтва. У каледжы больш за 10 розных творчых калектываў (аркестраў, хароў, ансамбляў), шэрагу з іх прысвоена высокае званне народны.

Дырэктары

правіць

У розныя гады музычнае вучылішча ўзначальвалі: Міхаіл Рыгоравіч Солапаў, Леанід Яфімавіч Школьнікаў, Канстанцін Леанідавіч Манучараў, Аляксандр Аляксандравіч Мартыненка, а з 1988 года — Жанна Савіна. Цяпер дырэктарам Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжу імя Рыгора Шырмы з'яўляецца Рамуальд Адольфавіч Жабінскі.

Вядомыя выпускнікі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць

Вядомыя настаўнікі і выпускнікі

правіць

Алена Варабей — расійская эстрадная актрыса, Заслужаная артыстка Расіі

Анатоль Маскаленка — заслужаны артыст Украіны

Аляксандр Дзямешка (1966) — удзельнік легендарнага ансамбля «Песняры»[1].

Алена Варабей — расійская эстрадная актрыса, Заслужаная артыстка Расіі

Леанід Тышко (1964) — удзельнік легендарнага ансамбля «Песняры»[1].

Уладзімір Солтан (1974) — кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР[1].

Анатоль Маскаленка — заслужаны артыст Украіны

Лілія Батырава — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі[1]

  1. а б в г Музыкальному колледжу, прописавшемуся с 1940 года в городе Бресте, уже 70. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2023. Праверана 17 красавіка 2023.