Уладзімір Уладзіміравіч Будкевіч

Уладзімір Уладзіміравіч Будкевіч (нар. 13 сакавіка 1947, Магілёў) — беларускі музыкант (фагот), педагог. Прафесар (1993), Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1980).

Уладзімір Уладзіміравіч Будкевіч
Дата нараджэння 13 сакавіка 1947(1947-03-13) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі выкладчык, bassoonist, педагог, музычны педагог
Інструменты фагот
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча (клас Т. С. Варашэнь). У 1967 годзе па конкурсе быў залічаны ў аркестр ДАВТ оперы і балета ў групу фаготаў.

1978—1986 — канцэртмайстар групы фаготаў ДАВТ.

1973—1986 — па сумяшчальніцтве працаваў на кафедры духавых інструментаў Белдзяржкансерваторыі.

У 1986 годзе прыняты па конкурсе на пастаянную работу ў Белдзяржкансерваторыю выкладчыкам па класе фагота.

З’яўляўся дэканам аркестравага факультэта акадэміі музыкі РБ. За перыяд працы падрыхтаваў 35 выканаўцаў па спецыяльнасці «фагот», якія працуюць у творчых калектывах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў краінах далёкага і блізкага замежжа. 18 выпускнікоў станавіліся лаўрэатамі розных конкурсаў. Найбольш яркія выхаванцы: А. Фромаў, А. Дамброўскі, А. Батальёнак, А. Мурзіч, А. Халомкін, П. Лук’янёнак, Л. Калеснеў, С. Рамановіч, А. Атрашкевіч.

Падрыхтаваў чатыры асістэнта-стажора, пяць магістрантаў.

Творчасць

правіць

Супрацоўнічаў з ансамблем «Актэт драўляных духавых інструментаў» (мастацкі кіраўнік Б.Нічкоў). Гастраляваў па Расіі, Італіі, Францыі, Польшчы, Германіі, Украіне, ЗША, Літве.

Неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце журы міжнародных і нацыянальных конкурсаў.

На працягу многіх гадоў супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі — В. Солтанам, К. Літвінам, Л. Мурашкай, В. Даўгалёвым. Падчас плённага супрацоўніцтва з’явілася шмат твораў для фагота.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём імя Францыска Скарыны (2007), Ганаровым знакам акадэміі музыкі (2022).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 315.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 104.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6, кн. 1 : Могилевская область. — С. 105.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 546.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 506.

Спасылкі

правіць