Тамара Мікалаеўна Ніжнікава
Тамара Мікалаеўна Ні́жнікава[3] (9 сакавіка 1925 — 15 лютага 2018) — беларуская савецкая спявачка (каларатурнае сапрана), педагог, прафесар (1980[3]). Народная артыстка БССР (1955)[3]. Народная артыстка СССР (1964).
Тамара Мікалаеўна Ніжнікава | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лютага 2018[2] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Выхаванцы | Алена Генадзьеўна Бундзелева |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 9 сакавіка 1925 года ў Самары (РСФСР). З дзяцінства праяўляла выдатныя музычныя і акцёрскія здольнасці, грала на фартэпіяна.
У 1949 годзе скончыла Маскоўскую кансерваторыю П. І. Чайкоўскага (клас спеваў М. Уладзіміравай). З 1949 па 1976 гады — салістка Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. Актыўна выступала як канцэртная спявачка[4]. Гастралявала за мяжой.
У 1964—2018 гадах выкладала ў Беларускай кансерваторыі, у 1976—1986 гадах — загадчык кафедры спеваў, з 1980 года — прафесар.
Творчасць
правіцьУладальніца каларатурнага сапрана, стварыла на сцэне шэраг яркіх вобразаў у операх «Алеся» Яўгена Цікоцкага, «Калючая ружа» Юрыя Семянякі, «Травіята», «Баль-маскарад» Джузэпэ Вердзі, «Царская нявеста» і іншых.
Памерла 15 лютага 2018 года ў Мінску. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды і званні
правіць- Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1954)
- Народная артыстка Беларусі (1955)
- Народная артыстка СССР (1964)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Францыска Скарыны (2001)
- прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2017)
- Ордэн Айчыны III ступені[5]
- Знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2005)[5]
Зноскі
- ↑ а б Нижникова Тамара Николаевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ People's Artist of USSR Tamara Nizhnikova passes away — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, 2018.
- ↑ а б в Беларусь 1995.
- ↑ Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
- ↑ а б Ніжнікава Тамара Мікалаеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
правіць- Ніжнікава Тамара Мікалаеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 537. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.